.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крушэўскі. Адольф Вікенцьевіч Крушэўскі (15 чэрвеня 1813 — 16 чэрвеня 1891) — дзяржаўны службовец.
Паходзіў з багатага шляхецкага роду польскага паходжання, валодаў шматлікімі маёнткамі на Гомельшчыне[2]. Сын Вікенція (Вінцэнта) Крушэўскага.
У 1836 г. скончыў філасофска-юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Нягледзячы на польскае паходжанне і каталіцкае веравызнанне, А. Крушэўскі карыстаўся даверам царскіх улад і займаў высокія пасады ў кіраўніцтве горада Гомеля і Магілёўскай губерні[2].
У 1850-1860-я гг. ён быў гомельскім павятовым маршалкам дваранства, а затым з 15 снежня 1863 па 7 лютага 1869 гг. маршалкам дваранства Магілёўскай губерні. У 1876—1878 гг. А. В. Крушэўскі займаў пасаду гарадскога галовы Гомеля. Прадстаўляў пры гэтым інтарэсы дваранска-чынавенскай фракцыі ў гарадской думе. Шмат у чым дзякуючы ўплыву А. Крушэўскага і яго сувязям у Пецярбургу ў 1865 г. у Гомелі на базе 3-класнага дваранскага вучылішча была заснавана 4-класная мужчынская прагімназія, а ў 1877 г. яна была ператворана ў 6-класную[3][2].
Пахаваны на Беліцкіх могілках Гомеля[2].