wd wp Пошук:

Адзін дома

«Адзін дома» (англ.: Home Alone) — амерыканская калядная кінакамедыя 1990 года рэжысёра Крыса Каламбуса. Макалей Калкін — выканаўца галоўнай ролі 8-гадовага хлопчыка Кевіна Маккалістэра, забытага дома роднымі, якія зляцелі на Каляды ў Парыж. Яму даводзіцца супрацьстаяць двум злодзеям (Джо Пешы і Дэніел Стэрн).

«Адзін дома» да 2011 года трымаў першае месца сярод самых прыбытковых камедыйных фільмаў ЗША і да 2018 — першае месца сярод самых прыбытковых калядных фільмаў[21][22].

За 1-й часткай выйшлі чатыры працягі.

Сюжэт

Сям’я Маккалістэраў збіраецца на Каляды ў Парыж, збіраючы рэчы ў хаце Пітэра і Кейт у прадмесці Чыкага напярэдадні вылету. Іхні малодшы сын Кевін — аб’ект насмешак старэйшых дзяцей. За правіну яго выганяюць на гарышча, дзе ён ад крыўды жадае, каб ягоная сям’я знікла. Ноччу з-за буры адключаецца электрычнасць, будзільнік Маккалістэраў своечасова не спрацоўвае, яны спазняюцца і ў ліхаманкавых зборах забываюць Кевіна.

Кевін прачынаецца і, не знайшоўшы ніводнага чалавека, уяўляе, што ягонае жаданне спраўдзілася. Аднак неўзабаве яго настрашвае сусед, Стары Марлі, які па чутках — серыйны забойца, што забіў уласную сям’ю; пазней зяўляюцца два злодзея, Гэры і Марв, якія рабуюць суседскія хаты ды пакрысе набліжаюцца да Маккалістэравага дому. Кевін уводзіць іх у зман, каб яны падумалі, што сям’я засталася дома, аднак гэта толькі дае адтэрміноўку.

У палёце Кейт нарэшце заўважае адсутнасць Кевіна і, прыляцеўшы ў Парыж, вырашае вяртацца; аднак на бліжэйшыя дні квіткоў няма. Пітэр з сям’ёй застаецца ў братавай кватэры ў Парыжы, а Кейт знаходзіць рэйс да Пенсільваніі; аднак і адтуль да Чыкага ўсе квіткі распрададзеныя…

Ролі

Зноскі

  1. Home Alone — 1990.
  2. http://www.ew.com/article/2007/07/25/home-alone Праверана 1 ліпеня 2016.
  3. http://www.imdb.com/title/tt0099785/ Праверана 1 ліпеня 2016.
  4. https://www.commonsensemedia.org/movie-reviews/home-alone
  5. https://www.geek.com/movies/is-it-a-christmas-movie-home-alone-1813330/
  6. https://www.denofgeek.com/movies/is-home-alone-the-best-christmas-movie-of-all-time/
  7. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 http://www.filmaffinity.com/es/film783311.html Праверана 1 ліпеня 2016.
  8. 1 2 3 4 5 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=6272.html Праверана 1 ліпеня 2016.
  9. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  10. https://www.scriptslug.com/script/home-alone-1990
  11. 1 2 http://www.the-numbers.com/movie/Home-Alone Праверана 1 ліпеня 2016.
  12. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 http://www.imdb.com/title/tt0099785/fullcredits Праверана 1 ліпеня 2016.
  13. 1 2 3 4 5 http://movie.co.id/home-alone/ Праверана 1 ліпеня 2016.
  14. 1 2 ČSFD — 2001.
  15. https://imgartists.com/roster/home-alone/
  16. http://stopklatka.pl/film/kevin-sam-w-domu Праверана 1 ліпеня 2016.
  17. 1 2 http://www.peeep.us/62c28557 Праверана 19 лістапада 2011.
  18. Box Office Mojo — 1999.
  19. http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=17304&type=MOVIE&iv=Basic
  20. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
  21. The top grossing Christmas films of all time(англ.) . The Telegraph (25 снежня 2015).
  22. All Time Box Office Adjusted for Ticket Price Inflation(англ.) . Box Office Mojo.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Фільмы 1990 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кінакамедыі ЗША
Катэгорыя·Фільмы 20th Century Fox
Катэгорыя·Фільмы, музыку да якіх напісаў Джон Уільямс
Катэгорыя·Крымінальныя фільмы ЗША
Катэгорыя·Фільмы Крыса Каламбуса