wd wp Пошук:

Адважная

«Адважная» (англ.: Brave) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2012 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2013) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».

Сюжэт

Майстэрскай лучніцы Мерыдзе даводзіцца выбіраць свой шлях у жыцці самастойна, і аднойчы яна адмаўляецца прытрымлівацца старажытных традыцый каралеўства, кідаючы выклік магутным шатландскім кланам і іх правадырам: няскладнаму лорду Мак-Гафіну, панураму лорду Макінтошу і сварліваму лорду Дынгволу.

Неасцярожныя ўчынкі Мерыды пагражаюць зрынуць каралеўства ў хаос, і тады яна адпраўляецца за парадай да эсцэнтрычнай адшэльніцы, якая замест дапамогі накладвае на Мерыду небяспечны заклён.

Юнай прынцэсе трэба будзе спадзявацца толькі на ўласную адвагу, каб пераадолець магутнае чарадзейства і перамагчы самага страшнага звера з тых, што водзяцца ў горных далінах.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Мультфільмы 2012 года
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Мультфільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы, музыку да якіх напісаў Патрык Дойл
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мультфільмы ЗША