wd wp Пошук:

Ада Мікалаеўна Рогаўцава

Ада Мікалаеўна Ро́гаўцава (Рагаве́ц; укр.: Ада Миколаївна Роговцева [Роговець]; нар 16 ліпеня 1937, Глухаў, Сумская вобласць, УССР) — савецкая і ўкраінская акторка тэатра і кіно.

Заслужаная артыстка Украінскай ССР (1960), народная артыстка УССР (1967), народная артыстка СССР (1978), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі УССР імя Т. Г. Шаўчэнкі (1981), Дзяржаўнай прэміі Украіны імя А. П. Даўжэнкі (2017). Герой Украіны (2007).

Біяграфія

Ада Рогаўцава і Пётр Парашэнка ў Нацыянальным драматычным тэатры імя Івана Франка

Нарадзілася 16 ліпеня 1937 года ў Глухаве (цяпер — Шосткінскі раён Сумскай вобласці Украіны).

Бацька, Мікалай Іванавіч Рогаўцаў, меў дзве вышэйшыя адукацыі, скончыўшы індустрыяльны і сельскагаспадарчы інстытуты, працаваў у НКУС. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у ахове ў М. С. Хрушчова. Маці, Ганна Мітрафанаўна Зайкоўская, па спецыяльнасці аграном. У 1948 годзе сям’я пераехала з Кіева ў Палтаву.

Вучылася ў агульнаадукацыйнай школе № 10 імя В. Караленкі ў Палтаве. У 1959 годзе скончыла Кіеўскі інстытут тэатральнага мастацтва імя І. Карпенкі-Карагі, майстэрню К. Сцепанкова.

З 1959 года актрыса Кіеўскага рускага драматычнага тэатра імя Лесі Украінкі, праслужыла ў ім 35 гадоў.

Шмат іграе ў кіно і на сцэне. Выканаўшы ролю Наталлі Башкірцавай у фільме «Утаймаванне агню», стала сімвалам жаноцкасці і шлюбнай вернасці. Роля Ганны ў кінаэпапеі «Вечны кліч» зрабіла актрысу любіміцай савецкіх гледачоў.

Пасля сыходу з Тэатра імя Лесі Украінкі гастралюе з канцэртнымі праграмамі і камернымі тэатрамі Украіны і Расіі. Іграла ў многіх спектаклях Рамана Вікцюка, з 1994 па 1997 і з 2007 па 2012 год працавала ў Кіеўскім акадэмічным тэатры драмы і камедыі на левым беразе Дняпра. У 2016 годзе вярнулася ў тэатр з адроджаным аншлагавым спектаклем «Вася павінен патэлефанаваць».

Шмат гадоў выкладала акцёрскае майстэрства ў Кіеўскім інстытуце тэатральнага мастацтва імя І. К. Карпенкі-Карага, а таксама на кафедры дыктараў і вядучых тэлепраграм Кіеўскага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Была членам Савецкага камітэта абароны міру. З 1992 года член Камітэта па Дзяржаўным прэміях Украіны імя Т. Г. Шаўчэнкі пры Кабінеце Міністраў Украіны. Член Тэлевізійнай акадэміі Украіны (1997).

Член КПСС з 1967 года, больш за 20 гадоў была членам партбюро, абіралася сакратаром парткама тэатра і дэлегатам XXVII з’езда КПСС.

Бібліяграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 ліпеня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глухаве
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Украінскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 1 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэлегаты XXVII з’езда КПСС
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Народныя артысты Украінскай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 1500-годдзя Кіева»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Украіны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Украіны