wd wp Пошук:

Адам Фрэйтаг

Адам Фрэйтаг (16081650) — матэматык, ваенны інжынер.

Біяграфія

У 1608 годзе нарадзіўся ў Торуні. Ужо ў дзесяць гадоў праявіў талент да матэматыкі і лацінскай мовы (пісаў вершы). Па стыпендыі гарадской рады Торуні паехаў навучацца ва ўніверсітэт Лейпцыга, а затым Франкфурта-на-Одэры. У далейшым патрапіў на вайсковую службу да Фрэдэрыка Генрыха Аранскага, дзе пазнаёміўся з галандскім ваенным і фартыфікацыйным мастацтвам.

Справай жыцця Фрэйтага стала кніга Architectura militaris nova et aucta oder newe vermehrte Fortification von Regular — Vestungen, von Irregular — Vestungen und Aussenwercken, von Praxi offensiva und devensiva, auff die neweste niederländische Praxin gerichte und beschreben durch Adamum Freitag der Mathematum Liebhaber. Zu Leyden bey Bonaventura und Abraham Elzeviers, a(nn)o 1631., дзе ён сістэматызаваў і выклаў свой досвед у т. зв. старагаландскай школе фартыфікацыі. Кніга ў хуткім часе стала бестселерам, што стала прычынай распаўсюджання старагаландскай сістэмы фартыфікацыі ва Усходняй Еўропе, асабліва ў Рэчы Паспалітай.

Мемарыяльная шыльда Адаму Фрэйтагу ў горадзе Кедайней (Кейданы)

Кніга прынесла Фрэйтагу славу, аднак не палепшыла яго матэрыяльны стан. У 1633 годзе ён паступае на службу да князя Януша Радзівіла, у якасці ваеннага інжынера, фартыфікатара і лекара. Па яе заканчэнні вярнуўся ў Торунь, дзе ўдзельнічаў у адбудове гарадскіх умацаванняў. У 40-х гадах ізноў вяртаецца на службу да Януша Радзівіла, стаў яго асабістым медыкам, выкладаў матэматыку ў Кейданах, кіраваў будаўніцтвам фартыфікацыйных умацаванняў Біржаў і Кейданаў. Аказаў вялікі ўплыў на развіццё фартыфікацыі ВКЛ.

Памёр у 1650 годзе ў Кейданах, дзе і быў пахаваны.

Творы

Зноскі

  1. Adam Freytag
  2. 1 2 Adam Freytag // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124754716 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1608 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Літве
Катэгорыя·Ваенныя інжынеры
Катэгорыя·Памерлі ў 1650 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Торуні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Каўнаскім павеце
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каўнаскім павеце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Памерлі ў Жамойцкім старостве