wd wp Пошук:

Адам Пятровіч Басюкевіч

Ада́м Пятровіч Басюке́віч (нар. 1949, в. Лахва , Лунінецкі раён) — беларускі савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1970) па спецыяльнасці інжынер-гідратэхнік.

Працаваў у Лунінецкім БМУ, пасля арміі — начальнікам участка і выконваючым абавязкі галоўнага інжынера Мікашэвіцкай ПМК-22, з 1973 года галоўны інжынер Клецкага БМУ, з 1979 года галоўны інжынер трэста Салігорсквадбуд, з 1982 года начальнік вытворча-распараджальнага ўпраўлення Галоўпалессеводбуд, упраўляючы трэстам Магілёўвадбуд. З 1991 года міністр воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель БССР. З 1992 года прэзідэнт канцэрна «Белвадгас».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Міністры воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне
Катэгорыя·Асобы