wd wp Пошук:

Адам Пучкар-Хмялеўскі

Адам Янавіч (Іванавіч) Пучкар-Хмялеўскі (24 снежня 1890 (5 студзеня 1891), м. Івянец Мінскага павета (цяпер Валожынскі раён Мінскай вобласці) — 1 верасня 1938, ГУЛАГ) — рымска-каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч.

Біяграфія

У жніўні 1903 года па 4 чэрвеня 1911 года вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы. У 1911—1916 вучыўся ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу, дзе далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. Пасвечаны ў святары ў 1916 годзе. Быў прызначаны вікарыем у Бабруйскі касцёл. Пазней служыў у рымска-каталіцкай парафіі ў Іркуцку.

Арыштаваны ЧК ў 1920 годзе. Знаходзіўся ў групе закладнікаў, якая па дамоўленасці паміж польскім і савецкім урадамі рыхтавалася да выезду ў Польшчу. З 1922 года ў Мінску, святар у касцёле Святога Сымона і Святой Алены. Потым служыў у парафіях м. Койданава, Заслаўя, Воўчкавіч. У 1926 годзе на з’ездзе каталіцкіх святароў колішняй Мінскай губерні выступіў з прапановай утварэння каталіцкай дыяцэзіі на чале з беларускім біскупам, падпарадкаваным непасрэдна Ватыкану, а не польскай іерархіі. З 1929 года пробашч Мінскага кафедральнага касцёла. Арыштаваны ДПУ БССР 3 жніўня 1933 года (паводле іншых крыніц 26 чэрвеня 1933 года) у Мінску па адрасе: вул. Даўгабpодская, д. 28, кв. 2. Асуджаны 24.2.1934 (разам з рымска-каталіцкімі святарамі Адольфам Кржавіцкім, Мечыславам Сабачынскім і інш.) асобай нарадай АДПУ як «член ПАВ» і «за шпіянаж на карысць Польшчы» дa 10 гадоў ППК. З сакавіка 1934 года знаходзіўся ў Дзмітраўскім лагеры АДПУ Маскоўскай вобласці, потым этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі лагер АДПУ Карэльскай АССР. Рэабілітаваны 30 кастрычніка 1956 года тpыбуналам БВА. Справа П. і іншых № 9939-с захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў ГУЛАГу
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Памерлі 1 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івянцы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага рэальнага вучылішча