wd wp Пошук:

Адам Захаравіч Петушкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Петушкоў.

Адам Захаравіч Петушкоў (19181976) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Магіла Петушкова на Лук'янаўскіх вайсковых могілках Кіева.

Адам Петушкоў нарадзіўся 22 красавіка 1918 года ў вёсцы Фядотава Буда (цяпер Клімавіцкі раён Магілёўскай вобласці Беларусі) у сям’і селяніна. Скончыў Рагачоўскае педагагічнае вучылішча, пасля чаго працаваў настаўнікам. У 1940 годзе Петушкоў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 годзе ён скончыў Пушкінскае танкавае вучылішча. З кастрычніка 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У званні старшага лейтэнанта Петушкоў камандаваў танкавым узводам 166-га асобнага інжынерна-танкавага палка 3-й гвардзейскай танкавай арміі(руск.) бел. 1-га Украінскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Кіева[1].

3 лістапада 1943 года ўзвод Петушкова зрабіў праходы для танкаў у мінных палях да паўночным захадзе ад Кіева. 4 лістапада, знаходзячыся ў перадавым атрадзе, Петушкоў першым прарваўся ў сяло Святошына (цяпер — у межах Кіева). 6 лістапада ўзвод Петушкова уварваўся на паўночную ўскраіну вёскі Глеваха Васылькіўскага раёна Кіеўскай вобласці. У баі узводам было падбіта штурмавая гармата, знішчана вялікая колькасць жывой сілы і баявой тэхнікі праціўніка[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя пры вызваленні Кіева ад нямецкіх захопнікаў», старшы лейтэнант Адам Петушкоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 2235[1][2].

У 1947 годзе Петушкоў скончыў Ваенную акадэмію бранетанкавых і механізаваных войскаў(руск.) бел.. У 1969 годзе ў званні палкоўніка Петушкоў быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у Кіеве, памёр 25 ліпеня 1976 года, пахаваны на Лук’янаўскіх ваенных могілках(руск.) бел.[1].

Быў таксама узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Адам Захаравіч Петушкоў на сайце «Героі краіны»
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Танкісты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Пахаваныя на Лук’янаўскіх ваенных могілках
Катэгорыя·Памерлі 25 ліпеня
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай