wd wp Пошук:

Адам Дзмітрыевіч Кавалька

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалька. Адам Дзмітрыевіч Кавалька (нар. 26 ліпеня 1958, в. Гарадная, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў-землеўпарадчыкаў па спецыяльнасці «Землеўпарадкаванне»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працоўную дзейнасць пачаў тэхнікам-землеўпарадчыкам Гродзенскага філіяла рэспубліканскага праектнага інстытута па землеўпарадкаванню «Белдзіпразем». Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў тэхнікам-землеўпарадчыкам, старшым тэхнікам-землеўпарадчыкам, інжынерам-землеўпарадчыкам Гродзенскага філіяла рэспубліканскага праектнага інстытута па землеўпарадкаванні «Белдзіпразем»; вядучым землеўпарадчыкам, галоўным інжынерам па землеўпарадкаванні Мастоўскага раённага аграпрамысловага аб’яднання Гродзенскай вобласці; загадчыкам аддзела па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, першым намеснікам старшыні – начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мастоўскага райвыканкама; старшынёй Астравецкага райвыканкама.

З’яўляўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

Мае два падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падзячнае пісьмо Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейнымі медалямі «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзвюма ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Ганаровай граматай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, граматай Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы, Ганаровым дыпломам Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру, юбілейным знакам «Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі: 100 гадоў прафсаюзнаму руху».

15 жніўня 2018 года рашэннем № 31 Астравецкага раённага Савета дэпутатаў было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Астравецкага раёна»[1].

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Зноскі

  1. Ганаровыя грамадзяне Архівавана 11 студзеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Столінскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старшыні Астравецкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Дзяржаўнага ўніверсітэта па землеўпарадкаванні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Астравецкага раёна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы