wd wp Пошук:

Адам Бычкоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бычкоўскі. Адам Бычкоўскі (1889, фальварак Талочкі, Саколкаўскі павет, Гродзенская губерня — 18 лістапада 1937) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч. Стрыечны брат рэдактара газеты «Biełarus» А. Бычкоўскага.

Вучыўся ў Гродзенскай мужчынскай гімназіі (скончыў ў 1911). Будучы гімназістам, усвядоміў і стаў прыхільнікам беларускай нацыянальнай ідэі.

Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. Актыўна ўдзельнічаў у асветніцкай дзейнасці на карысць беларускай справы, якая ладзілася гуртком. Быў рэжысёрам самадзейнайга спектакля па п’есе «Модны шляхцюк» К. Каганца (1910). Выступаў з напісанымі ім рэфератамі аб адраджэнні Беларусі, напрыклад «Адгалосак душы беларускага народу ў яго песнях, казках і легендах».

Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1920-х працаваў суддзей у Саколцы, потым меў адвакацкую практыку ў Варшаве (1930-я).

Арганізатар «Асветнага таварыства беларусаў» (Варшава, дзейнічала ў 1930-я).

Аўтар сцэнічнага абразка «Сваты», які быў пастаўлены шэрагам самадзейных драматычных гурткоў у Заходняй Беларусі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сакольскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сакульскім павеце
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе