wd wp Пошук:

Агрэставы пядзенік

Агрэставы пядзенік (Abraxas grossulariata) — від матылькоў сямейства пядзенікаў.

Апісанне

Белы матылёк з чорнымі і жоўтымі плямамі, з акругленымі крыламі, у размаху каля 4 см. Лётае ў ліпені-жніўні.

Вусень шараватага колеру з чорнай галавой. Пры перамяшчэнні падцягвае канец цела да галавы.

Зімуе пад расліннымі рэшткамі. Восенню і вясной шкоднік на агрэсце, парэчках, ляшчыне і іншых ягадных і пладовых дрэвах і кустах, жывіцца лісцем. Кукалка чорная з жоўтымі плямамі, у маі паміж лісцем.

Меры супраць агрэставага пядзеніка могуць складацца ў збіранні вусеняў, лёгка прыкметных па сваёй яркай афарбоўцы, і ў апырскванні кустоў растворам мыш’яку, парыжскай зеляніны і т. п.

Літаратура

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Пядзенікі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання