wd wp Пошук:

Аграэкалагічны факультэт БДСГА

Аграэкалагічны факультэт — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Гісторыя

Факультэт існуе ў акадэміі больш за 20 гадоў.

Спецыяльнасці

Факультэт вядзе падрыхтоўку спецыялістаў па спецыяльнасцях: «аграхімія і глебазнаўства», «ахова раслін і каранцін», «плодаагародніцтва», «экалогія сельскай гаспадаркі» (у тым ліку і завочна).

Выпускнікі факультэта размяркоўваюцца ў гаспадаркі краіны, якія займаюцца вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, навукова-даследчыя інстытуты, праектна-пошукавыя станцыі, мытныя пункты па каранціне раслін, цяплічныя камбінаты, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, радыялагічныя і экалагічныя лабараторыі.

На факультэтах біялагічнага профілю вядзецца паглыбленая падрыхтоўка спецыялістаў (магістратура) з прысваеннем кваліфікацыі «магістр сельскагаспадарчых навук».

Кафедры

На факультэце маюцца 6 кафедраў, на якіх працуюць 6 дактароў навук, прафесараў, каля 40 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Больш за 90 % выкладчыкаў маюць вучоныя ступені.

Кафедры аснашчаныя сучасным навуковым абсталяваннем, на ўсіх кафедрах маюцца камп’ютарныя класы. Маюцца глебавы музей і геалагічны кабінет, доследныя палі, зімовыя і плёнкавыя цяпліцы, біятэхналагічны цэнтр, вучэбна-доследнае поле «рытаўскі агарод», вучэбна-доследны сад і пладовы гадавальнік.

Больш за сто гадоў функцыянуе вучэбна-доследнае поле «рытаўскі агарод» кафедры плодаагародніцтва, на якім вырошчваюцца і размножваюцца не толькі традыцыйныя культуры, характэрныя для нашай краіны, але і ўнікальныя і рэдкія расліны, у тым ліку востра-духмяныя. Пладовы сад і гадавальнік кафедры налічваюць больш за сто відаў і гатункаў пладовых, ягадных і дэкаратыўных раслін. Жывой лабараторыяй з’яўляецца і батанічны сад, створаны ў 1848 годзе. Дадзены ландшафтны аб’ект змяшчае больш за 1000 відаў і разнавіднасцяў раслін[1].

Дэканы

Зноскі

  1. Аграэкалагічны факультэт
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Факультэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Факультэты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Факультэты БДСГА