wd wp Пошук:

Агенцтва нацыянальнай бяспекі

Агенцтва нацыянальнай бяспекі (англ.: National Security Agency/Central Security Service, NSA/CSS) — разведвальная арганізацыя Злучаных Штатаў. Афіцыйна створана 4 лістапада 1952 года, лічыцца найбуйнейшым дзяржаўным агенцтвам па зборы разведвальнай інфармацыі.

Адказвае за збор і аналіз замежных камунікацый, іх каардынат, напрамкаў, а таксама выконвае высокаспецыялізаваная задачы па атрыманні інфармацыі на падставе аналізу камунікацыйнага трафіку замежных краін, што ў сваю чаргу ўключае істотныя аб’ёмы крыптааналіза. Адказвае таксама за абарону дзяржаўных камунікацыйных каналаў ад дзеянняў аналагічных службаў іншых дзяржаў па ўсім свеце.

З прычыны сваёй асаблівай сакрэтнасці абрэвіятуру «NSA» часам жартаўліва расшыфроўвалі «No such Agency» — «Агенцтва, якога няма» або «Never Say Anything» («ніколі нічога не кажы»). Самая скрытная амерыканская спецслужба вырашае задачы атрымання інфармацыі тэхнічным шляхам, адказвае за ўсе віды электроннай разведкі, задачы абароны дадзеных і крыптаграфіі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спецслужбы ЗША
Катэгорыя·Дзяржаўны лад ЗША
Катэгорыя·Агенцтва нацыянальнай бяспекі
Катэгорыя·Крыптаграфія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі