wd wp Пошук:

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці

Лагатып USAID

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (АМР ЗША) (англ.: United States Agency for International Development, USAID) — незалежнае агенцтва федэральнага ўрада ЗША. Адказвае за неваенную дапамогу ЗША іншым краінам. Адміністратар Агенцтва і яго намеснік прызначаюцца прэзідэнтам са згоды Сената і дзейнічаюць у каардынацыі з Дзяржаўным Сакратаром ЗША.[1] Асноўныя кірункі працы Агенцтва ўключаюць падтрымку гандлю, сельскай гаспадаркі, эканамічнага росту, аховы здароўя, экстраную гуманітарную дапамогу, садзейнічанне ў прадухіленні канфліктаў і падтрымку дэмакратыі ў больш чым 100 краінах свету.

Апісанне

Акт аб стварэнні USAID быў падпісаны прэзідэнтам Джонам Кенэдзі ў лістападзе 1961 года. Упершыню адзін з дзяржаўных інстытутаў ЗША цалкам сканцэнтраваўся на доўгачасовай дапамозе ў эканамічным і сацыяльным развіцці іншых краін, аб’яднаўшы ў сабе функцыі некалькіх ранейшых арганізацый.[2] На фінансаванне праграм гэтай арганізацыі штогод вылучаецца каля 1 % федэральнага бюджэту ЗША. USAID мае свае прадстаўніцтвы ў большасці краін свету.

Стварэнне падобнага Агенцтва стала вынікам працы па парадкаванні разрозненых праграм амерыканскай міжнароднай дапамогі, у аснове якіх ляжаў План Маршала, паводле якога ЗША аказвала дапамогу паваеннай Еўропе і які завяршыўся ў чэрвені 1951 года.

Сакрэтныя аперацыі

Праз свой аддзел пераходных ініцыятыў(англ.) бел. (OTI) агенцтва фінансуе падрыўныя аперацыі, напрыклад, ЗунЗунеа супраць урада Кубы[3], пра якія не апавяшчаецца нават Кангрэс ЗША (у 2009 годзе справаздача Кангрэса згадаў, што праца OTI часта прыводзіць да палітычных наступстваў, якія могуць спарадзіць дыпламатычныя непрыемнасці[3]). Расходы на гэтыя мэты маскіруюцца ў іншых артыкулах бюджэту — так, фінансаванне ЗунЗунеа афармлялася як расходы на праект у Пакістане.

Зноскі

  1. Артемьев М. Как работает Америка. Архівавана 21 снежня 2009. — М.: Фонд «Либеральная миссия». — C. 58
  2. About USAID / www.usaid.gov Архівавана 15 мая 2012. (недаступная спасылка з 05-09-2013 (3162 дня) — гісторыякопія)
  3. 1 2 U.S. secretly created ‘Cuban Twitter’ to stir unrest(нявызн.) (April 3, 2014). Архівавана 3 красавіка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Знешняя палітыка ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Урад ЗША
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы