wd wp Пошук:

Агастас Джульярд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джульярд. Агастас Джульярд (англ.: Augustus D. Juilliard; 19 красавіка 1836 — 25 красавіка 1919) — амерыканскі бізнесмен і мецэнат.

Біяграфія

Сын шаўца. Нарадзіўся ў Атлантычным акіяне на караблі, на якім яго бацькі-французы з’язджалі ў ЗША ў эміграцыю. Вырас у штаце Агаё, у 1866 годзе перабраўся ў Нью-Ёрк і ўладкаваўся на працу на камвольны камбінат. Калі фірма згалела, пачаў у 1874 годзе ўласную справу па гандлі мануфактурай (воўнай, шоўкам, бавоўнай) і даволі хутка атрымаў поспех. Разумна укладваючы сродкі ў жалезныя дарогі, банкаўскую і страхавую справу, набыў вялікую маёмасць.

Асноўнай сферай дабрачыннай дзейнасці Джульярда стала музыка. З 1892 года і да сваёй смерці ён займаў пасаду Прэзідэнта Метраполітэн-опера(руск.) бел.. Паводле завяшчання Джульярда, сума ў 5 мільёнаў даляраў павінна была быць прымененая на развіццё музыкі ў ЗША. Папячыцелі заснаванага для распараджэння гэтымі сродкамі фонду адкрылі ў 1924 годзе Джульярдскую вышэйшую школу (англ.: Juilliard Graduate School), пазней ператвораную ў Джульярдскую школу музыкі.

Зноскі

  1. 1 2 Augustus D. Juilliard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Augustus D. Juilliard // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Джульярдская школа
Катэгорыя·Мецэнаты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Вудлан
Катэгорыя·Памерлі 25 красавіка
Катэгорыя·Прадпрымальнікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1836 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка