У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джульярд. Агастас Джульярд (англ.: Augustus D. Juilliard; 19 красавіка 1836 — 25 красавіка 1919) — амерыканскі бізнесмен і мецэнат.
Сын шаўца. Нарадзіўся ў Атлантычным акіяне на караблі, на якім яго бацькі-французы з’язджалі ў ЗША ў эміграцыю. Вырас у штаце Агаё, у 1866 годзе перабраўся ў Нью-Ёрк і ўладкаваўся на працу на камвольны камбінат. Калі фірма згалела, пачаў у 1874 годзе ўласную справу па гандлі мануфактурай (воўнай, шоўкам, бавоўнай) і даволі хутка атрымаў поспех. Разумна укладваючы сродкі ў жалезныя дарогі, банкаўскую і страхавую справу, набыў вялікую маёмасць.
Асноўнай сферай дабрачыннай дзейнасці Джульярда стала музыка. З 1892 года і да сваёй смерці ён займаў пасаду Прэзідэнта Метраполітэн-опера(руск.) бел.. Паводле завяшчання Джульярда, сума ў 5 мільёнаў даляраў павінна была быць прымененая на развіццё музыкі ў ЗША. Папячыцелі заснаванага для распараджэння гэтымі сродкамі фонду адкрылі ў 1924 годзе Джульярдскую вышэйшую школу (англ.: Juilliard Graduate School), пазней ператвораную ў Джульярдскую школу музыкі.