wd wp Пошук:

Автобизнес-Weekly

Автобизнес-weekly (бел.: Аўтабізнэc-weekly, Больш дакладна «Аўтабізнэс-тыднёвік») — газета аўтамабілістаў Беларусі. Адна з першых газет на аўтамабільную тэматыку ў Рэспубліцы Беларусь. Выдаецца з лютага 1993 года. Штотыдзень па чацвяргах. Мова — пераважна руская. Выдаецца ў Мінску.

Распаўсюджваецца выданне праз шапікі «Белсаюздрук», па падпісцы, а таксама ў іншых месцах (супермаркеты, і г.д.).

Тэматыка газеты

Асноўная тэматыка газеты на сённяшні дзень — размяшчэнне рэкламы, як прыватнага характару (купля продаж аўто/запчастак/гаражоў і да т.п.), так і камерцыйнай рэкламы (выкананне розных работ і да т.п.).

Таксама газета размяшчае на сваіх старонках шматлікія тэсты і агляды аўта і мотатэхнікі, (як новых так і карыстаных (рубрыка «другія рукі»). артыкулы прысвечаныя мота і аўтаспорту, узаемадачыненням з ДАІ і і мытняй і іншыммі дзяржаўнымі оргагамі і ўстановамі адносна аўтамабільнай тэматыкі. Рубрыка «Проверочка» дае частыя агляды працы розных аб’ектаў. якія часта выкарыстоўваюццва аўтааматарамі. (напрыклад, АЗС). Ёсць таксама рубрыка, дзе адказваюць на пытанні па лістах чытачоў.

У Інтэрнэце

Газета мае ўласны партал www.abw.by, форум, а таксама магчымасць сцягваць свежыя нумары з сайта (Пры наяўнасці дастатковых «адзінак» на балансе). Баланс непабходны для набыцця свежых нумароў газеты, «спецнумароў» — (нумар — прысвечаны пэўнай тэматыцы), і карыстанні іншымі магчымасцямі сайта папаўняецаа праз карты экспрэс-аплаты. Форум газеты з часам ператварыўся ў месца сустрэчы людзей адданых не столькі газеце, колькі дачыненню на форуме. Таксама з за ўвядзення новай сістэмы мадэрацыі адбылася міграцыія карыстальнікаў на іншыя сайты.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты Беларусі