wd wp Пошук:

Аварыя C-47 у Мінску

Аварыя C-47 у Мінску адбылася 22 студзеня 1945 года, калі самалёт Douglas C-47[ru] з грузам газет на борце рабіў рэйс па маршруце Унукава — Мінск — Каўнас — Шаўляй. У аэрапорце «Мінск-1» пасля ўзлёта перастаў працаваць правы рухавік і экіпаж вырашыў вярнуцца на аэрадром. Першы заход на пасадку ў складаных метэаралагічных умовах скончыўся сыходам на другі круг з-за занятай іншым самалётам УПП. На другім заходзе на пасадку экіпаж таксама пачаў выкананне сыходу на другі круг з вялікай палётнай вагай. Пры павелічэнні рэжыму левага матора ён перастаў працаваць. Экіпаж распачаў пасадку перад сабой. Пры гэтым самалёт зачапіў слуп і стабілізатарам разбурыў дах дома, пасля чаго здзейсніў вымушаную пасадку на агароды. Самалёт быў знішчаны на 100 %. Адзін член экіпажа і адзін пасажыр атрымалі раненні. Прычынай сапсавання правага матора з’явілася разбурэнне ўтулкі галоўнага шатуна задняй зоркі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Авіякатастрофы
Катэгорыя·1945 год у Беларусі
Катэгорыя·Студзень 1945 года
Катэгорыя·Падзеі 22 студзеня
Катэгорыя·Катастрофы ў Беларусі