wd wp Пошук:

Авангард чырвонай моладзі

Авангард Чырвонай Моладзі (руск.: Авангард Красной Молодёжи), (дата заснавання — 4 мая 1999 года) — радыкальна-камуністычная арганізацыя ў краінах былога СССР, пераважна маладзёжная. Старшыня — Сяргей Удальцоў. З 1999 па 2004 год з’яўлялася маладзёжным крылом «Працоўнай Расіі» Віктара Анпілава. З 2004 па 2006 год з’яўлялася маладзёжным крылом КПСС Алега Шэніна. З 2006 года — незалежная арганізацыя. Супрацоўнічае з апазіцыйнай расійскай кааліцыяй «Іншая Расія» (напрыклад, удзельнічае ў «Маршах нязгодных»), але не ўваходзіць у яе.

Ідэалогія

Ідэялогіяй АЧМ з’яўляецца марксізм-ленінізм, які з’яўляецца ідэйнай асновай творчасці і творчым метадам вырашэння жыццёва важных праблем сучаснасці. АЧМ бярэ прыклад з герояў-камсамольцаў, Фідэля Кастра, Чэ Гевары і іншых. АЧМ стаіць на пазіцыях класавага падыходу да з’яў грамадкага і палітычнага жыцця, пралетарскага інтэрнацыяналізму і савецкага патрыятызму.

Аддзяленні АЧМ за мяжой Расійскай Федэрацыі

Акрамя Расіі, АЧМ дзейнічае на тэрыторыі былога СССР (Беларусь, Латвія, Малдова, Украіна, Казахстан, Кіргізія).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Палітычныя арганізацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1999 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі