wd wp Пошук:

Абутак з пячоры Арэні

Абутак з пячоры Арэні.

Абутак з пячоры Арэніскураны чаравік, выраблены 5500 год назад і знойдзены ў 2008 годзе ў выдатным стане ў пячорным комплексе Арэні, што знаходзіцца ў Ваёцдзорскай вобласці Арменіі[1]. Гэта суцэльны скураны чаравік, які на некалькі стагоддзяў старэй абутку ледзянога чалавека Эцы, што робіць яго найстарэйшым суцэльна-скураным абуткам у свеце, вядомым даследчыкам. Адкрыццё было зроблена міжнароднай камандай даследчыкаў пад кіраўніцтвам Барыса Гаспарана, археолага з Інстытута археалогіі і этнаграфіі Нацыянальнай акадэміі навук Арменіі[2]. Нашмат больш стары абутак, 10 000-гадовыя сандалі, вырабленыя з валакна палыну, былі выяўлены ў ЗША ў пячоры Форт-Рок у Арэгоне[3] — згодна наяўным довадам, карыстацца абуткам людзі пачалі ад 40 000 да 26 000 гадоў назад[4][5].

Адкрыццё

Армянская аспірантка Дыяна Зардарян выявіла скураны чаравік падчас раскопаў, што праводзіліся групай археолагаў з армянскага Інстытута археалогіі і этнаграфіі, а таксама з Ірландыі і ЗША[6]. Абутак быў выяўлены ляжалым верх нагамі на дне акуратна апрацаванай ямы глыбінёй 45 см і дыяметрам 44-48 см пад перавернутай пабітай керамічнай чарай меднага веку[7]. Побач быў знойдзены пабіты збан і казіныя рогі. Дзякуючы раскопам у тым жа раёне была знойдзена самая старая ў свеце вінакурня[8].

Аналіз

Абутак быў знойдзены ў амаль ідэальным стане з-за халаднаватых і сухіх умоў пячоры і тоўстага пласта авечага гною, які дзеяў як ушчыльнік. Вялікія ёмістасці для захоўвання былі знойдзены ў той жа пячоры, у многіх з іх добра захаваліся пшаніца, ячмень, абрыкосы, а таксама іншыя ядомыя расліны[9]. Абутак быў запоўнены саломай і травой. Археолагі не ўпэўнены, ці была гэта ізаляцыя, каб трымаць нагу ў цяпле, ці ж трава выкарыстоўвацца для захавання формы абутку падчас захоўвання. Вядучы археолаг Рон Пінхасі не змог вызначыць, ці належаў чаравік мужчыну ці жанчыне. Тым часам як памер абутку невялікі, прыкладна 37-ы, ён заявіў, што «абутак мог таксама падысці мужчыне з той эпохі»[9]. Захаваліся нават шнуркі абутку[9].

Асноўныя падабенствы ў тэхніцы вырабу суцэльных скураных чаравікаў, што знаходзяцца на тэрыторыі Еўропы, і абутку з пячоры Арэні, могуць сведчыць, што абутак гэтага тыпу насіўся на працягу тысячагоддзяў у вялікім і экалагічна размаітым геаграфічным рэгіёне[7]. Паводле думкі Пінхасі, чаравік з пячоры Арэні падобны на ірландскі пампуці, абутак, які насілі на астравах Аран да 1950-х гадоў[10]. Абутак таксама вельмі нагадвае традыцыйны балканскі, вядомы як апанак[11].

Калі матэрыял быў даследаваны ў дзвюх радыевугляродных лабараторыях у Оксфардзе і ў Каліфорніі, было ўсталявана, што абутак узыходзіць да 3500 гадоў да н.э. Гэта дата на некалькі сотняў гадоў старэй даты, усталяванай для скуранога абутку, знойдзенага на ледзяным чалавеку Эцы[9].

Пасля апрацоўкі для захавання абутак з пячоры Арэне будзе выстаўлены ў Гістарычным музеі Арменіі[12].

Зноскі

  1. Dindar, Shereen. World’s Oldest Leather Shoe Found—Stunningly Preserved (нявызн.), National Post (June 9, 2010). Праверана June 11, 2010.
  2. Bruce Bower. Ancient shoe steps out of cave and into limelight (нявызн.) (July 3, 2010). Праверана September 8, 2010. Архівавана 26 кастрычніка 2012.
  3. World’s Oldest Shoes In Oregon – 10,000-Year-Old Sandals Found In 1938 Among 70 Pairs Unearthed Within Cave (нявызн.), Seattle Times (December 1, 1999). Праверана June 13, 2010.
  4. Johnson, Olivia. Bones reveal first shoe-wearers (нявызн.), BBC News (August 24, 2005). Праверана June 12, 2010.
  5. Trinkaus, E.; Shang, H. (2008). Anatomical evidence for the antiquity of human footwear: Tianyuan and Sunghir. 35. 1928–1933. doi:10.1016/j.jas.2007.12.002. .
  6. Oldest Leather Shoe A ‘Dream’ Find For Armenian Scientist, Armenia Liberty (RFE/RL), June 12, 2010.
  7. 1 2 Pinhasi, Ron. First Direct Evidence of Chalcolithic Footwear from the Near Eastern Highlands (нявызн.), PloS ONE (June 9, 2010). Праверана June 9, 2010.
  8. ‘Oldest known wine-making facility’ found in Armenia. (нявызн.), BBC (January 11, 2011). Праверана January 11, 2011.
  9. 1 2 3 4 What’s Older Than the Pyramids and Smells Worse Than a Mummy? (нявызн.), Fox News (June 9, 2010). Праверана June 9, 2010.
  10. 5,500-year leather mocassin world’s oldest shoe (нявызн.) (June 10, 2010). Праверана June 12, 2010.
  11. National Geographic: World’s Oldest Leather Shoe Found—Stunningly Preserved
  12. Gevorgyan, Siranuysh. Do You Have that in a Size 38?: World’s oldest shoe to go on display in Yerevan (нявызн.), ArmeniaNow.com (June 14, 2010). Праверана June 14, 2010. Архівавана 23 кастрычніка 2010.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Еўропа меднага веку
Катэгорыя·Гісторыя Арменіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Абутак
Катэгорыя·Археалагічныя артэфакты