wd wp Пошук:

Абсідыя

Абсі́дыя (Absidia) — род зігаміцэтавых грыбоў сямейства Cunninghamellaceae.

Апісанне

Калоніі грыбоў звычайна з развітым паветраным міцэліем, пушыстыя або лямцава-пушыстыя, светлаафарбаваныя. Сталоны карычняватыя. Сціласпарангіі грушападобныя, па 2—5 на ніткападобных, простых ці галінастых сціласпарангіяносцах. Спарангіяспоры бясколерныя, авальныя, гладкія, іншы раз шурпатыя. Вынік полавага працэсу — зігаспоры, голыя або абкружаныя сеткаватым пакрывалам, бурыя, з бародаўчатымі выступамі, не пастаянныя, утвараюцца на сталонах. Некаторыя віды маюць таксама хламідаспоры.

Арэал і экалогія

Вядомы 28 відаў і разнавіднасцей, пашыраных у Еўразіі, Афрыцы, Амерыцы; на Беларусі каля 10 відаў.

Сапратрофы, радзей факультатыўныя паразіты на іншых грыбах парадку мукаральных. Жывуць у глебе, на раслінных і жывёльных рэштках. Абсідыя галінастая (Absidia ramosa) утварае пляскатыя, роўныя, белаватыя калоніі, якія пазней робяцца шаравата-карычневымі, густаапушанымі; спарангіяспоры цыліндрычныя, часткова эліпсоідна-цыліндрычныя. Абсідыя парасонагронкападобная (Absidia corymbifera) вызначаецца густапушыстымі белавата-шараватымі або карычневымі калоніямі і эліпсоідна-шарападобнымі спарангіяспорамі.

Значэнне і шкоднасць

Некаторыя выклікаюць мукармікозы лёгкіх («несапраўдны туберкулёз»), галаўнога мозгу і іншых органаў чалавека і жывёл, плесню, самасаграванне, мокрую гніль сена, саломы, насення, агародніны і інш., у свіней і буйной рагатай жывёлы з імі звязваюць мікатычны аборт і глыбокія пашкоджанні тканак.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Зігаміцэты