Абрахам ван Вестэрфельд (нідэрл.: Abraham van Westerveld, ˈaːbrɑˌɦɑm vɑn ˈʋɛstərˌvɛlt, 1620/21 — 1692, Ротэрдам (пахаваны паміж 24 і 30 кастрычніка[1])) — галандскі жывапісец, малявальшчык і каліграф[1].
У 1647—1650 працаваў у Ротэрдаме. У 1650—1653 прыдворны мастак літоўскага гетмана Януша Радзівіла. У гады 1653—1692 зноў дзейнічаў у Ротэрдаме.
Самая ранняя вядомая праца мастака датавана 1647 годам[2].
Стварыў серыю малюнкаў і карцін на тэмы ваенных паходаў князя Я. Радзівіла: «Уступ князя Я. Радзівіла ў Кіеў», «Узяцце ў палон С. М. Крычэўскага пад Лоевам» (па гэтай карціне на Карэліцкай мануфатуры каля 1760 зроблена шпалера) і іншыя[1].
Аўтар шэрагу замалёвак архітэктурных аб’ектаў Кіева 1-й паловы XVII ст. (Залатых варот, Сафійскага сабора, Пячэрскай лаўры і іншых).
Быў сведкам падзей казацкай вайны 1649—1651 гадоў, што знайшло сваё адлюстраванне ў малюнках, якія часткова захаваліся ў копіях XVIII стагоддзя. Каштоўныя малюнкі: «Казацкія паслы ў Радзівіла», «Уводзіны літоўскіх войскаў у Кіеў ў 1651 годзе», «Сутычка польскай і казацкай конніцы пад Кіевам».
Аўтар партрэтаў С. М. Крычэўскага(руск.) бел., Б. Хмельніцкага і іншых[1].
Абрахам ван Вестэрфельд на Вікісховішчы |