wd wp Пошук:

Абрахам Бос

Абрахам Бос (фр. Abraham Bosse; 1604, Тур — 1676, Парыж) — французскі гравёр, майстар афорта. Адзін з заснавальнікаў французскай Акадэміі жывапісу і скульптуры. Яго работы ўяўляюць сабой выявы цырымоній, святкаванняў і жыцця простага народа свайго часу.

Біяграфія

Абрахам Бос нарадзіўся ў Туры ў 1604 годзе. Яго бацькі былі гугенотамі. У 1629 годзе ён сустракае ў Парыжы вялікага афартыста-наватара Жака Кало, і гэтая сустрэча становіцца лёсавызначальнай для Боса. У 1632 годзе ён ажаніўся з Катрын Сараба. У 1641 годзе пачаў наведваць заняткі Жэрара Дэзарга. Напісаў шмат твораў па тэорыі і практыцы малявання і гравёрнага мастацтва і асабліва па тэорыі перспектывы.

Спадчына мастака ўключае вялікую колькасць гравюр, якія паказваюць сцэны з народнага побыту і таму ўяўляюць цікавасць для гісторыі XVII стагоддзя. Памёр 16 лютага (паводле іншых звестак 14 лютага) 1676 года ў Парыжы.

Зноскі

  1. http://www2.culture.gouv.fr/culture/actualites/celebrations2004/abosse.htm
  2. 1 2 3 RKDartists Праверана 6 верасня 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Abraham Bosse — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 16 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі 14 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1676 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1604 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Туры