У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Генкін. Абра́м Львовіч Ге́нкін (1909, Орша Магілёўскай губерні — 4 сакавіка 2001, Масква) — савецкі военачальнік, інжынер-віцэ-адмірал (1964). Вучоны, лаўрэат Сталінскай прэміі (1952). Доктар тэхнічных навук.
Нарадзіўся 30 студзеня 1909 года ў Оршы (Беларусь) у сям’і рабочага.
Скончыў сярэднюю школу, рабфак (1927—1930), 4 курсы Ленінградскага электратэхнічнага інстытута (1930—1933), факультэт сувязі Ваенна-марской акадэміі (1933—1938), ад’юнктуру (1938—1941).
З 1933 года служыў на флоце.
Асістэнт кафедры радыётэхнікі факультэта сувязі (9.1941—10.1942), в.с. дацэнта кафедры тэлемеханікі (10.1942—3.1943) ВМА. Начальнік 5-га аддзялення 3-га аддзела (сакавік—ліпень 1943), нам. начальніка аддзела спец. прыбораў Упраўлення сувязі ВМФ (7.1943—4.1945).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Кіраваў укараненнем радыёлакацыйнай тэхнікі на Паўночным і Чарнаморскім флатах, рыхтаваў першыя групы спецыялістаў па радыёлакацыі.
Паслы вайны займаў наступныя пасады:
Інжынер-контр-адмірал (1958), інжынер-віцэ-адмірал (1964).
Звольнены ў адстаўку 30 сакавіка 1970 года.
У 1970—2001 гадах загадчык лабараторыі прыкладной акіяналогіі Інстытута акіяналогіі АН СССР.
Адзін з арганізатараў стварэння і развіцця радыёлакацыі і радыётэхнічных сродкаў ВМФ. Вучань акадэмікаў А. І. Берга і А. Н. Шчукіна.
Пахаваны на Кунцаўскіх могілках.