wd wp Пошук:

Абрам Ільіч Жораў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жораў. Абрам Ільіч Жораў (1907, г. Магілёў — 1943) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Магілёве ў сям’і шорніка і краўчыхі. У сям’і было чацвёра сыноў[1]. Скончыў у 1929 годзе Віцебскі мастацкі тэхнікум. Служыў у лётнай вайсковай часці ў Гатчыне. Пасля некалькі гадоў жыл у Ленінградзе.

У час Вялікай Айчыннай вайны згінуў без весткі ў баях ва Украіне[2].

Творчасць

Асноўныя творы (гіпс) — «Качагар», «Плытагоны», «Лён», «С. Арджанікідзе ў разведцы пад Барысавам» (усе 1930-я гг.), праект помніка дукорскім партызанам (1940), «М. Ю. Лермантаў» (барэльеф, 1941). Прымаў удзел у афармленні Дома ўрада ў Менску (19321934), беларускага павільёна на Усесаюзнай выстаўцы ў Маскве (1939). Пасля вайны работа «Альпініст» знаходзілася каля кінатэатра «Піянер» у Мінску[2].

Сям’я

У 1935 годзе ажаніўся, меў дачку Святлану[2].

Зноскі

  1. Могилевчане и могилевская жизнь в воспоминаниях(недаступная спасылка)
  2. 1 2 3 РУБИНЫ ОТ КНЯЖНЫ

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта