wd wp Пошук:

Абракадабра

A B R A C A D A B R A

A B R A C A D A B R A

A B R A C A D A B R

A B R A C A D A B

A B R A C A D A

A B R A C A D

A B R A C A

A B R A C

A B R A

A B R

A B

A

Абракадабра — магічная формула, таямнічае слова, якому прыпісвалася знахарамі цудадзейная сіла; бяссэнсавы, незразумелы набор слоў.

Упершыню згадваецца ў канцы II ст. у медыцынскім трактаце «De Medicina Praecepta» Самоніка, урача імператара Септымія Севера для лячэння сеннай ліхаманкі. Слова належыла выкарыстоўваць наступным чынам: яно выпісвалася слупком на дошцы 11 разоў, пры гэтым кожны раз адсякалася апошняя літара, у выніку чаго атрымоўваўся трохвугольнік. Такое паступовае скарачэнне гэтага слова мусіла бы знішчаць сілу злога духа, а хворы, апранаючы такі амулет, мусіў бы паступова ачуняць.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Заклінанні
Катэгорыя·Абсурдызм
Катэгорыя·Словы