wd wp Пошук:

Абраз Маці Божай Баркалабаўскай

Абраз Маці Божай Баркалабаўскай — выява Божай Маці, якая захоўваецца ў Баркалабаўскім Свята-Узнясенскім жаночым манастыры.

Апісанне

Баркалабаўская Адзігітрыя, намаляваная тэмперай на хваёвай аснове з пазалочаным разьбяным фонам, — адзін з найвялікшых шэдэўраў беларускай школы іканапісу, які захоўвае выразныя рысы старажытнавізантыйскай асновы.

Гісторыя

Навукоўцы выказваюць меркаванне, што абраз створаны на мяжы XVI—XVII ст. ці ў 1-й пал. XVII ст. ў цэнтральнабеларускім рэгіёне (магчыма, на тэрыторыі паміж Слуцкам і Слонімам[1]).

Першапачаткова знаходзілася ў праваслаўным Баркалабаўскім жаночым манастыры (адсюль назва), заснаваным Б. Сцяцкевічам у 1648. У манастырскім архіве захоўвалася легендарнае паданне пра паходжанне абраза. Паводле яго ў 1659 нейкі «князь вояў рускіх» Пажарскі вяртаўся «з Польшчы», маючы пры сабе патаемна гэты абраз Багародзіцы. Капі атрад князя праходзіў каля мана-тыра, «абраз стаў нерухомы» і ніякія намаганні людзей не здолелі зрушыць яго з месца. Пажарскі зразумеў, што абраз жадае застацца ў манастыры і перадаў яго ігуменні Фацінні Кіркораўне. Тут абраз праславіўся многімі цудамі, аб чым сведчылі яго шматлікія копіі ў навакольных цэрквах. Найвялікшым цудам лічылася тое, што абраз перажыў усе войны XVII—XX ст. і ганенні на рэлігію ў XX ст.

Абраз быў выяўлены 27-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1974 годзе[2].

У культуры

Святкаванне абраза адбываецца 24 ліпеня, у дзень яго з’яўлення ў Баркалабаўскім манастыры.

Зноскі

  1. Быцева І. М., Хадыка Ю. В. Разьба на фонах абразоў як датуючая прыкмета // Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1985. С. 44-49
  2. Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 47-48.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Баркалабава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Абразы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара