wd wp Пошук:

Абразанне манет

Абразанне манет — механічнае памяншэнне (апілоўванне, абломліванне) законнай вагі манеты.

Рабілася з мэтай прысваення часткі каштоўнага металу або для памяншэння манетнага кружка цяжкай манеты да вагавой нормы больш лёгкай новай манеты таго ж наміналу ў выніку стыхійнай рэакцыі рынку. На тэрыторыі Беларусі абарачаліся абрэзаныя арабскія дырхемы і пражскія грошы. У адрозненне ад псавання манет абразанне манет рабілася без ведама ўладальніка манетнага двара і было супрацьпраўным дзеяннем.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Манеты
Катэгорыя·Фальшываманецтва