wd wp Пошук:

Аборты ў Азербайджане

Аборты ў Азербайджане былі дазволеныя 23 лістапада 1955 года, калі Азербайджан уваходзіў у склад Савецкага Саюза. Азербайджан не змяніў дадзены закон пасля аднаўлення незалежнасці[1]. У цяперашні час азербайджанскае заканадаўства дазваляе аборты па патрабаванні цяжарнай жанчыны ў першыя 28 тыдняў. Пасля заканчэння першых 28 тыдняў перапыненне цяжарнасці можа быць зроблена толькі па сур’ёзных прычынах: медыцынскіх або сацыяльных. Аборт па медыцынскіх паказаннях можа быць праведзены на любым тэрміне цяжарнасці[1].

У 2014 годзе ў Азербайджане было зроблена 27 220 абортаў, што азначае 15,9 абортаў на кожных сто жыванароджаных[2] і 13,8 абортаў на 1000 жанчын ва ўзросце 15-49 гадоў[2].

Зноскі

  1. 1 2 Abortion – Azerbaijan (Аборт – Азербайджан)(англ.) . Арганізацыя Аб’яднаных Нацый (2001).
  2. 1 2 Historical abortion statistics, Azerbaijan (Гістарычная статыстыка абортаў, Азербайджан)(англ.) . Johnston’s Archive (12 верасня 2015).
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Акушэрства
Катэгорыя·Ахова здароўя ў Азербайджане
Катэгорыя·Грамадства Азербайджана