wd wp Пошук:

Аберыстуіцкі ўніверсітэт

Аберыстуіцкі ўніверсітэт (англ.: Aberystwyth University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Аберыстуіт.

Агульная характарыстыка

Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 8 000 студэнтаў на 3 факультэтах і 17 дэпартаментах.

Заснаваны ў 1872 годзе як Уэльскі універсітэцкі каледж, ён стаў членам-заснавальнікам федэратыўнага Уэльскага ўніверсітэта ў 1894 годзе. 1 верасня 2007 года Уэльскі ўніверсітэт перастаў быць федэратыўным універсітэтам, а ўніверсітэт у Аберыстуітсе зноў стаў незалежным.

У 2019 годзе ён стаў першым універсітэтам, які два гады запар быў названы «Універсітэтам года па якасці выкладання» паводле “The Times / Sunday Times Good University Guide”.

Гэта першы ўніверсітэт у свеце, які атрымаў статус універсітэту, свабоднага ад пластыку (аднаразовых пластыкавых вырабаў).

Структура

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1872 годзе
Катэгорыя·Кардыф