wd wp Пошук:

Абдус Салам

Абдус Салам (29 студзеня 1926, Джанг, Пакістан — 21 лістапада 1996) — пакістанскі фізік-тэарэтык. Член Пакістанскай АН (1954), Лонданскага каралеўскага таварыства (1959). Замежны член АН СССР (1971), Нацыянальнай АН ЗША (1979) і інш.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Урадавы каледж Пенджабскага ўніверсітэта (1946) і Кембрыджскі ўніверсітэт (1949). 3 1951 года прафесар Пенджабскага ўніверсітэта і Урадавага каледжа (горад Лахор). 3 1954 года ў Кембрыджскім універсітэце, у 1957—1993 гадах прафесар Імперскага каледжа навукі і тэхналогіі Лонданскага ўніверсітэта. Адначасова ў 1964—1993 гадах дырэктар Міжнароднага цэнтра тэарэтычнай фізікі (Трыест, Італія). У 1972—1978 гадах віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза тэарэтычнай і прыкладной фізікі.

У навуцы

Навуковыя працы па квантавай электрадынаміцы, тэорыі элементарных часціц, гравітацыі. Паказаў (незалежна ад П. Ландау, Лі Цзундао і Янга), што ў слабым і электра-магнітным узаемадзеяннях захоўваецца камбінаваная цотнасць. Прапанаваў тэорыю двухкампанентнага нейтрына (1956). Развіў ідэю аб’яднання слабага і электра-магнітнага ўзаемадзеянняў (1958; разам з аўстралійскім фізікам Дж. Уордам), распрацаваў адзіную тэорыю гэтых узаемадзеянняў (1968, незалежна ад С. Вайнберга). Прапанаваў гіпотэзу глюонаў (1973) і ідэю Вялікага аб’яднання (1973—74).

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Abdus Salam // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Abdus Salam // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997.
  4. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 кастрычніка 2018.
  6. www.pas.va
  7. http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-52047.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
  8. twas.org

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў Оксфардзе
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брытанскай Індыі
Катэгорыя·Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі 21 лістапада
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Матэўчы
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Коплі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Х’юза
Катэгорыя·Постаці Пакістана
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Папскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Нішан-е-Пакістан»
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы