wd wp Пошук:

Абдулазіз Лавал

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Абдулазіз Лавал (нар. 20 снежня 1992) — нігерыйскі футбаліст, паўабаронца беларускага клуба «Нафтан» з Наваполацка.

Клубная кар’ера

У пачатку 2011 года праходзіў прагляд у беларускім клубе «Дынама» з Мінска, аднак у выніку стаў іграком наваполацкага «Нафтана», падпісаўшы пяцігадовы кантракт[2]. У складзе «Нафтана» доўгі час выступаў за дубль. У першай палове сезону 2013, калі галоўным трэнерам навапалачан быў Павел Кучараў, стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але тады так і не дэбютаваў за яе, а пазней зноў стаў выступаць толькі за дубль.

Улетку 2015 года далучыўся да асновы «Нафтана». 16 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матчу з «Віцебскам» (3:0). Пазней замацаваўся ў стартавым складзе навапалачан. У першай палове сезону 2016 рэдка з’яўляўся на полі з-за траўм, але пазней вярнуў месца ў старце. У сезоне 2017 быў адным з асноўных апорных паўабаронцаў навапалачан, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011дубльНафтанБеларусь00
2012дубльНафтанБеларусь284
2013дубльНафтанБеларусь220
2014дубльНафтанБеларусь270
2015Д1НафтанБеларусь90
2016Д1НафтанБеларусь160
2017Д1НафтанБеларусь280
2018Д2НафтанБеларусь270

Зноскі

  1. Abdulaziz Laval // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Абдулазиз Лавал: ту футболку купил в магазине в Витебске
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Нігерыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе