wd wp Пошук:

Абацтва Святой Жэнеўевы

Замалёўка царквы абацтва, зробленая ў XVIII стагоддзі

Абацтва Святога Жэнеўевы (Abbaye Sainte-Geneviève) — адзін з галоўных кляштароў Парыжа ў часы старога парадку. Скасаваны і разбураны падчас Вялікай Французскай рэвалюцыі. Памяць пра мясціну захавалася ў назве гары Святой Жэнеўевы, на якой яна стаяла.

Заснаванне абацтва Свв. Пятра і Паўла прыпісваецца Хлодвігу і яго жонцы Клацільдзе. Лічыцца, што сюды любіла прыходзіць маліцца Святая Жэнеўева — нябесная заступніца французскай сталіцы. Пахавалі яе шэрагам з Хлодвігам. Пасля рабавання нарманнамі ў 857 г. мясціна не адраджалася да XII стагоддзя, калі працамі Стэфана з Турнэ была закладзена саборная царква ў гатычным стылі. У 1309-11 гг. у абацтве праходзіў суд над тампліерамі.

У XVII стагоддзі кардынал дэ Ларашфуко ажыццявіў маштабную рэформу, падпарадкаваўшы парыжскаму абацтву больш за сто аўгусцінскіх кляштароў, раскіданых па ўсёй Францыі. Да таго часу сярэднявечны сабор струхлеў, і ўлады сталі задумвацца пра яго знос. Нарэшце ў 1744 г. цяжка хворы Людовік XV пакляўся ў выпадку акрыяння замяніць струхлелую сярэднявечную царкву грандыёзным будынкам у сучасным гусце. Каралеўскі зарок быў выкананы ў 1758-90 гг., калі на гары Св. Жэнеўевы вырас велізарны будынак саборнай царквы Св. Жэнеўевы.

З пачаткам рэвалюцыі кляштар быў скасаваны, а яго галоўны храм абвешчаны нацыянальным пантэонам. У часы Напалеона ў сувязі з будаўніцтвам новай вуліцы старыя будынкі абацтва былі знесены, за выключэннем шэрагу другарадных пабудоў і т.зв. вежы Хлодвіга ў гатычным стылі. Цяпер іх займае ліцэй Генрыха IV. Акрамя таго, непадалёк захавалася некалі падпарадкаваная абацтву царква апостала Стэфана.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Храмы Парыжа
Катэгорыя·Абацтвы Францыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Манастыры Францыі
Катэгорыя·Колішнія манастыры