wd wp Пошук:

Абакрыцелі

Абакрыцелі, таксама Абакрыцеле — возера ў Браслаўскім раёне ў басейне ракі Прорва, за 23 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Браслаў, каля вёскі Вайнюнцы.

Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Плошча вадазбору 2,25 км².

Катлавіна возера лопасцевай формы. Берагі высокія, на поўначы і ўсходзе нізкія і месцамі забалочаныя[1]. Умерана зарастае. У возера ўпадаюць 2 ручаі і выцякае ручай у раку Прорва. Пратокай злучана з возерам Ілгайцы[1].

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка і інш[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Иванов-Смоленский В. ВСЕ ОЗЁРА БЕЛАРУСИ: Популярная иллюстрированная энциклопедия — Т. 1. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96