wd wp Пошук:

Аарон Чэхановер

Аарон Чэхановер (іўр.: אהרן צ’חנובר[5]; нар. 1 кастрычніка 1947, Хайфа, Брытанскі мандат у Палестыне) — ізраільскі біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2004). Член НАН Ізраіля (2004), Амерыканскага філасофскага таварыства (2005) і Леапальдзіны (2016), замежны член НАН ЗША (2007), РАНА (2011) і Кітайскай АН. Прафесар Тэхніона. Лаўрэат Ласкераўскай прэміі (2000) і іншых узнагарод.

Біяграфія і навуковая праца

Бацькі Чэхановера, адвакат Іцхак Чэхановер і настаўніца англійскай мовы Блюма Любашэўская, пераехалі ў Палесціну з Польшчы (Цяханаў) у сярэдзіне 1920-х гадоў[6].

Навучаўся ў бальніцы Хадаса і медыцынскай школе Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме, дзе атрымаў ступені магістра біяхіміі (1971) і доктара медыцыны (1974)[5]. У 1981 годзе ў Тэхніоне — Ізраільскім тэхналагічным інстытуце ў Хайфе атрымаў ступень доктара філасофіі па біяхіміі[5]. У 1981—1984 гадах вучыўся у дактарантуры ў ЗША, фела імя Фулбрайта ў МТІ. З 1984 выкладае ў Тэхніоне: першапачаткова старэйшы лектар, з 1987 года асацыяваны прафесар, з 1992 года прафесар і з 2002 года заслужаны даследчы прафесар[5].

З 1976 года займаўся пад кіраўніцтвам Аўрама Гершко праблемай нелізасамальнага ўнутрыклеткавага пратэоліза, выкарыстоўваючы як мадэль ретыкулацыты, клеткі-папярэднікі эрытрацытаў, у якіх адсутнічаюць лізасомы. Даследаванні прывялі да адкрыцця ролі убіквітына у клеткавай сістэме дэградацыі бялкоў у пратэасомах. У 2004 годзе Чэхановер атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі за гэта адкрыццё-разам з Аўрамам Гершко і Ірвінам Роўзам.

Член Еўрапейскай акадэміі навук і мастацтваў (2004), Папскай АН (2007), Сусветнай акадэміі медыцыны Альберта Швейцэра (2007), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2008), Еўрапейскай акадэміі (2009), Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі і EMBO, член савета апошняй з 1996 года. Ганаровы фела Каралеўскага хімічнага таварыства Вялікабрытаніі (2005). Ганаровы доктар Тэль-Авіўскага універсітэта (2001), Універсітэта імя Бэн-Гурыёна (2004), Гарадскога ўніверсітэта Осакі ў Японіі (2005), Афінскага ўніверсітэта (2005) і інш.

У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)[7][8][9].

Брат — адвакат і грамадскі дзеяч Ёсэф Чэхановер (нар. 1933).

Узнагароды[5]

Асноўныя публікацыі

Зноскі

  1. Aaron Ciechanover // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Aaron Ciechanover // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  4. https://www.ae-info.org/ae/User/Ciechanover_Aaron
  5. 1 2 3 4 5 CV
  6. Автобиография А. Чехановера на сайте Нобелевского комитета
  7. 107 Nobel laureates sign letter blasting Greenpeace over GMOs
  8. Laureates Letter Supporting Precision Agriculture (GMOs)
  9. Список нобелевских лауреатов подписавших письмо

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Выпускнікі Тэхніёна — Ізраільскага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хайфскай акрузе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Папскай акадэміі навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Ізраіля
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Хайфскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Ізраіля
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Катэгорыя·Дактары медыцыны
Катэгорыя·Замежныя члены РАН
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных