wd wp Пошук:

Škoda Fabia

Škoda FabiaŠkoda FabiaŠkoda Fabia на ВікісховішчыŠkoda Fabia на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Škoda
Выпуск: 1999—цяперашні час
На рынку
Папярэднік
Škoda Felicia
 

Škoda Fabia — кампактны аўтамабіль чэшскага аўтавытворцы Škoda Auto. Першае пакаленне было выпушчана ў 1999 годзе на замену мадэлі Škoda Felicia.

Усяго было прадстаўлена 4 пакаленні Skoda Fabia:

Fabia I

\{\{\{box_caption\}\}\} \{\{\{box_caption\}\}\} Хэтчбек Škoda Fabia (1999—2007) Першае пакаленне выпускалася ў наступных варыянтах:

Рухавікі

Разам з рухавікамі Volkswagen для базавых версій прапаноўваўся рухавік OHV уласнай распрацоўкі Škoda. Ад пачатку выпуску ў 1999 годзе быў варыянт з магутнасцю 50 кВт (68 к.с.) пры 5000 аб/хв, максімальны круцільны момант 120 Нм пры 2500 аб/хв. Год пазней з’явілася мадыфікацыя з меншай магутнасцю — 44 кВт (60 к.с.) і 118 Нм круцільнага моманту.

Для самай таннай версіі мадэлі Fabia Junior быў створаны рухавік Škoda аб’ёмам 1,0 л. Аб’ём 996 см³ быў дасягнуты за кошт памяншэння дыяметра цыліндру да 72 мм і скарачэння ходу поршня да 61,2 мм. Магутнасць — 37 кВт (50 к.с.), максімальны круцільны момант — 84 Нм пры 2750 аб/хв. Для кампенсацыі недахопу магутнасці перадаткавы лік галоўнай перадачы быў зменены з 4,118:1 да 4,867:1.

У 2003 на змену рухавікам Шкода прыйшоў трохцыліндравы рухавік 1,2 HTP[2].

Бяспека

Вынікі тэсту Euro NCAP, 1999[3]
Бяспека пасажыраў 26
Бяспека пешаходаў 12
Пратэставаны аўтамабіль — Škoda Fabia 1.4 Classic

Fabia II

Škoda Fabia (2007—2010)

Другое пакаленне Fabia выпускалі з 2007 па 2014 год. Вытворчасць ажыццяўлялася на заводах у Чэхіі, Індыі, Кітаі, Казахстане, Украіне і Расіі. Пакупнікам былі даступныя пяцідзверныя кузавы хэтчбэк і ўніверсал Combi (аб’ём багажніка 480/1460 л), а таксама крос-версіі Scout.

Škoda Fabia (2010—2014)

У 2010 годзе была праведзена мадэрнізацыя мадэлі: абнавілася знешнасць, былі перагледжаны варыянты абсталявання, змянілася лінейка рухавікоў. У 2010 годзе таксама з’явілася зараджаная мадыфікацыя RS. Fabia RS абсталёўвалася 180-моцным 1,4 TSI, які агрэгатаваўся 7-ступеньчатай каробкай перадач DSG. Таксама RS мела іншыя бамперы, удасканаленую падвеску, больш эфектыўныя тармазы і 17-цалёвыя колы.

Было выраблена 513 400 універсалаў другога пакалення Škoda Fabia Combi[1].

Рухавікі

Бензінавыя Fabia дэбютавала з атмасфернымі бензінавымі рухавікамі працоўным аб’ёмам 1,2 л (трохцыліндравы, з размеркаваным упырскам MPI, магутнасць 60 і 70 к.с.), і чатырохцыліндравымі 1,4 л (86 к.с.) і 1,6 л (105 к.с.). Пасля рэстайлінгу 2010 года з лінейкі прыбралі рухавік 1,2 л магутнасцю 60 к.с., з’явіліся чатырохцыліндравы турбаматор з непасрэдным упырскам 1,2 TSI (105 к.с.) і мадыфікацыя RS з рухавіком 1,4 TSI з камбінаваным наддзіманнем (кампрэсар і турбіна) магутнасцю 180 к.с. і 250 Нм круцільнага моманту.

Дызельныя Да 2010 года мадэль абсталёўвалі маторамі з помпа-фарсункамі 1,4 TDI (69 і 80 к.с.) і 1.9 TDI (105 к.с.), а затым іх змянілі агрэгаты з паліўнай сістэмай common rail — 1,2 TDI (75 к.с.) і 1,6 TDI (90 і 105 к.с.). Версіі Greenline 1,2 TDI дадаткова абсталёўваліся сістэмай Start/Stop і сістэмай рэкуперацыі энергіі пры тармажэнні.

Бяспека

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2007[4]
Бяспека дарослых пасажыраў 32
Бяспека пасажыраў-дзяцей 36
Бяспека пешаходаў 17
Пратэставаны аўтамабіль — Škoda Fabia 1.2 Sport

Fabia III

Універсал меў багажнік аб’ёмам ад 530 да 1395 літраў.

Выпуск хэтчбекаў быў скончаны ў 2021 годзе. Вытворчасць універсалаў працягвалася да лістапада 2022 года, было выраблена звыш 420 000 адзінак Škoda Fabia Combi[1].

Бяспека

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2014[5]
Балы%
Бяспека дарослых пасажыраў 30,981%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 40,081%
Бяспека пешаходаў 25,069%
Актыўная бяспека 9,169%
Пратэставаны аўтамабіль — Škoda Fabia 1.2 TSI 'Ambition'

Fabia IV

Škoda Fabia IV 4 мая 2021 года прайшла прэм’ера хэтчбека чацвёртага пакалення[6]. Серыйная вытворчасць стартавала 12 ліпеня 2021 года на галаўным заводзе маркі ў Млада Болеславе. Выпуск ажыццяўляецца на адной вытворчай лініі з мадэлямі Scala і Kamiq[7]. Ад універсала ў гэтым пакаленні марка адмовілася. Яго запуск у вытворчасць, з улікам узмацнення жорсткасці экалагічных нормаў, быў прызнаны немэтазгодным[8].

Аўтамабіль пабудаваны на платформе MQB-A0. Даўжыня — 4108 мм, шырыня — 1780 мм, вышыня — 1460 мм, колавая база — 2564 мм. У параўнанні з папярэднікам аб’ём багажніка вырас на 50 л (да 380 л), а са складзенымі заднімі сядзеннямі ён роўны 1190 л (на 40 л больш). Каэфіцыент аэрадынамічнага супору паменшыўся да 0,28.

Рухавікі

Лінейка рухавікоў складаецца выключна з бензінавых матораў. Базавая Fabia мае трохцыліндравы атмасферны MPI аб’ёмам 1,0 л (65 і 80 к.с.) і абсталявана 5-ступеньчатай механічнай каробкай перадач. Таксама прапанаваныя турбаматоры 1,0 TSI (95 і 110 к.с.) і чатырохцыліндравы 1,5 TSI (150 к.с.) агрэгатаваныя з 5- і 6-ступеньчатай механічнай або 7-ступеньчатай рабатызаванай каробкай перадач.

Бяспека

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2021[9]
Балы%
Бяспека дарослых пасажыраў 32,485%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 40,181%
Бяспека пешаходаў 38,270%
Актыўная бяспека 11,471%
Пратэставаны аўтамабіль — Škoda Fabia 1.0 TSI 'Ambition'

Зноскі

  1. 1 2 3 Skoda Fabia Combi läuft im November 2022 aus(ням.) . de.motor1.com (9 верасня 2022). Праверана 9 верасня 2022.
  2. Legendární hliníkový motor Škoda (2. část): Dostal se až do Fabie!(чэшск.)   (нявызн.)?. auto.cz (20 чэрвеня 2021). Праверана 12 верасня 2021.
  3. https://www.euroncap.com/en/results/skoda/fabia/15528
  4. https://www.euroncap.com/en/results/skoda/fabia/15739
  5. https://www.euroncap.com/en/results/skoda/fabia/7892
  6. Nová Škoda Fabia oficiálně: Roste jako z vody, v rukávu má řadu trumfů(чэшск.) . auto.cz (4 мая 2021). Праверана 12 ліпеня 2021.
  7. Nová Škoda Fabia už se vyrábí. Start produkce si vyžádal rozsáhlé investice(чэшск.) . auto.cz (12 ліпеня 2021). Праверана 12 ліпеня 2021.
  8. Tak přece jen nebude! Škoda Fabia Combi musí uvolnit místo elektromobilům(чэшск.) . auto.cz (24 жніўня 2021). Праверана 8 верасня 2022.
  9. https://www.euroncap.com/en/results/skoda/fabia/44207

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Аўтамабілі 2000-х
Катэгорыя·Хэтчбэкі
Катэгорыя·Універсалы
Катэгорыя·Аўтамабілі 2020-х
Катэгорыя·Аўтамабілі 1990-х
Катэгорыя·Аўтамабілі Škoda
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі 2010-х
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1999