Škoda FabiaŠkoda Fabia на ВікісховішчыАгульныя даныя
Вытворца: | Škoda |
Выпуск: | 1999—цяперашні час |
Папярэднік Škoda Felicia |
Škoda Fabia — кампактны аўтамабіль чэшскага аўтавытворцы Škoda Auto. Першае пакаленне было выпушчана ў 1999 годзе на замену мадэлі Škoda Felicia.
Усяго было прадстаўлена 4 пакаленні Skoda Fabia:
Хэтчбек Škoda Fabia (1999—2007) Першае пакаленне выпускалася ў наступных варыянтах:
5-дзв. хэтчбек
універсал Škoda Fabia Combi. Дэбютаваў у 2000 годзе на Парыжскім аўтасалоне. Меў багажнік аб’ёмам 426 літраў, які склаўшы заднія сядзенні можна было павялічыць да 1225 л. Выраблена 574 600 адз[1].
седан
фургон Škoda Fabia Praktik.
Мадыфікацыі Škoda Fabia I
Разам з рухавікамі Volkswagen для базавых версій прапаноўваўся рухавік OHV уласнай распрацоўкі Škoda. Ад пачатку выпуску ў 1999 годзе быў варыянт з магутнасцю 50 кВт (68 к.с.) пры 5000 аб/хв, максімальны круцільны момант 120 Нм пры 2500 аб/хв. Год пазней з’явілася мадыфікацыя з меншай магутнасцю — 44 кВт (60 к.с.) і 118 Нм круцільнага моманту.
Для самай таннай версіі мадэлі Fabia Junior быў створаны рухавік Škoda аб’ёмам 1,0 л. Аб’ём 996 см³ быў дасягнуты за кошт памяншэння дыяметра цыліндру да 72 мм і скарачэння ходу поршня да 61,2 мм. Магутнасць — 37 кВт (50 к.с.), максімальны круцільны момант — 84 Нм пры 2750 аб/хв. Для кампенсацыі недахопу магутнасці перадаткавы лік галоўнай перадачы быў зменены з 4,118:1 да 4,867:1.
У 2003 на змену рухавікам Шкода прыйшоў трохцыліндравы рухавік 1,2 HTP[2].
Вынікі тэсту Euro NCAP, 1999[3] | ||
---|---|---|
Бяспека пасажыраў | 26 | |
Бяспека пешаходаў | 12 | |
Пратэставаны аўтамабіль — Škoda Fabia 1.4 Classic |
Другое пакаленне Fabia выпускалі з 2007 па 2014 год. Вытворчасць ажыццяўлялася на заводах у Чэхіі, Індыі, Кітаі, Казахстане, Украіне і Расіі. Пакупнікам былі даступныя пяцідзверныя кузавы хэтчбэк і ўніверсал Combi (аб’ём багажніка 480/1460 л), а таксама крос-версіі Scout.
У 2010 годзе была праведзена мадэрнізацыя мадэлі: абнавілася знешнасць, былі перагледжаны варыянты абсталявання, змянілася лінейка рухавікоў. У 2010 годзе таксама з’явілася зараджаная мадыфікацыя RS. Fabia RS абсталёўвалася 180-моцным 1,4 TSI, які агрэгатаваўся 7-ступеньчатай каробкай перадач DSG. Таксама RS мела іншыя бамперы, удасканаленую падвеску, больш эфектыўныя тармазы і 17-цалёвыя колы.
Было выраблена 513 400 універсалаў другога пакалення Škoda Fabia Combi[1].
Бензінавыя Fabia дэбютавала з атмасфернымі бензінавымі рухавікамі працоўным аб’ёмам 1,2 л (трохцыліндравы, з размеркаваным упырскам MPI, магутнасць 60 і 70 к.с.), і чатырохцыліндравымі 1,4 л (86 к.с.) і 1,6 л (105 к.с.). Пасля рэстайлінгу 2010 года з лінейкі прыбралі рухавік 1,2 л магутнасцю 60 к.с., з’явіліся чатырохцыліндравы турбаматор з непасрэдным упырскам 1,2 TSI (105 к.с.) і мадыфікацыя RS з рухавіком 1,4 TSI з камбінаваным наддзіманнем (кампрэсар і турбіна) магутнасцю 180 к.с. і 250 Нм круцільнага моманту.
Дызельныя Да 2010 года мадэль абсталёўвалі маторамі з помпа-фарсункамі 1,4 TDI (69 і 80 к.с.) і 1.9 TDI (105 к.с.), а затым іх змянілі агрэгаты з паліўнай сістэмай common rail — 1,2 TDI (75 к.с.) і 1,6 TDI (90 і 105 к.с.). Версіі Greenline 1,2 TDI дадаткова абсталёўваліся сістэмай Start/Stop і сістэмай рэкуперацыі энергіі пры тармажэнні.
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2007[4] | ||
---|---|---|
Бяспека дарослых пасажыраў | 32 | |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 36 | |
Бяспека пешаходаў | 17 | |
Пратэставаны аўтамабіль — Škoda Fabia 1.2 Sport |
Гэты раздзел артыкула яшчэ не напісаны. Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, на гэтым месцы павінен размяшчацца спецыяльны раздзел. Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел. |
Універсал меў багажнік аб’ёмам ад 530 да 1395 літраў.
Выпуск хэтчбекаў быў скончаны ў 2021 годзе. Вытворчасць універсалаў працягвалася да лістапада 2022 года, было выраблена звыш 420 000 адзінак Škoda Fabia Combi[1].
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2014[5] | ||
---|---|---|
Балы | % | |
Бяспека дарослых пасажыраў | 30,9 | 81% |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 40,0 | 81% |
Бяспека пешаходаў | 25,0 | 69% |
Актыўная бяспека | 9,1 | 69% |
Пратэставаны аўтамабіль — Škoda Fabia 1.2 TSI 'Ambition' |
Škoda Fabia IV 4 мая 2021 года прайшла прэм’ера хэтчбека чацвёртага пакалення[6]. Серыйная вытворчасць стартавала 12 ліпеня 2021 года на галаўным заводзе маркі ў Млада Болеславе. Выпуск ажыццяўляецца на адной вытворчай лініі з мадэлямі Scala і Kamiq[7]. Ад універсала ў гэтым пакаленні марка адмовілася. Яго запуск у вытворчасць, з улікам узмацнення жорсткасці экалагічных нормаў, быў прызнаны немэтазгодным[8].
Аўтамабіль пабудаваны на платформе MQB-A0. Даўжыня — 4108 мм, шырыня — 1780 мм, вышыня — 1460 мм, колавая база — 2564 мм. У параўнанні з папярэднікам аб’ём багажніка вырас на 50 л (да 380 л), а са складзенымі заднімі сядзеннямі ён роўны 1190 л (на 40 л больш). Каэфіцыент аэрадынамічнага супору паменшыўся да 0,28.
Лінейка рухавікоў складаецца выключна з бензінавых матораў. Базавая Fabia мае трохцыліндравы атмасферны MPI аб’ёмам 1,0 л (65 і 80 к.с.) і абсталявана 5-ступеньчатай механічнай каробкай перадач. Таксама прапанаваныя турбаматоры 1,0 TSI (95 і 110 к.с.) і чатырохцыліндравы 1,5 TSI (150 к.с.) агрэгатаваныя з 5- і 6-ступеньчатай механічнай або 7-ступеньчатай рабатызаванай каробкай перадач.
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2021[9] | ||
---|---|---|
Балы | % | |
Бяспека дарослых пасажыраў | 32,4 | 85% |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 40,1 | 81% |
Бяспека пешаходаў | 38,2 | 70% |
Актыўная бяспека | 11,4 | 71% |
Пратэставаны аўтамабіль — Škoda Fabia 1.0 TSI 'Ambition' |