wd wp Пошук:

Яўрэі ў Другой Сусветнай вайне

Высяленне ў гета яўрэяў, Магілёў, жнівень 1941 года
Падпольшчыкі вільнюскага гета

Яўрэі ў Другой Сусветнай вайне ўдзельнічалі ў асноўным як грамадзяне ваюючых дзяржаў. У гістарыяграфіі Другой Сусветнай вайны гэтая тэма разгледжана ў асноўным у рамках даследаванняў Халакоста. Аднак яўрэі былі не толькі аб’ектам вынішчэння, што праводзілі нацысты і іх паплечнікамі, але ж таксама актыўнымі дзеячамі, уплывалі на падзеі і іх вынікі. Асаблівасць барацьбы яўрэяў супраць нацыстаў была ў тым, што яны змагаліся супраць свайго татальнага вынішчэння[1].

У ходзе вайны загінула ад 5 да 6 мільёнаў яўрэяў[2][3][4][5]. Большасць з іх была забіта нацыстамі, іх паплечнікамі і калабарацыяністамі ў краінах Восі і на акупіраваных тэрыторыях Еўропы. Прыкладна 1,5 мільёны яўрэяў змагалася супраць нацыстаў у арміях саюзнікаў, падполле і партызанах[6][7]. Актыўны ўдзел у выратаванні ахвяр Халакосту прынялі яўрэйскія арганізацыі розных краін свету. Існавала таксама яўрэйская калабарацыя ў выглядзе так званых «юдэнратаў», якія нацысты стваралі ў якасці органаў самакіравання.

Яўрэі ў краінах антыгітлераўскай кааліцыі

Не менш за 1,4—1,5 мільёна яўрэяў ваявалі ў войсках антыгітлераўскай кааліцыі, ў тым ліку 556 тысяч у войску ЗША і 501 тысяча — в шэрагах Краснай Арміі.[6][7] Сотні тысяч яўрэяў-ваенных загінулі, больш за 350 тысяч былі паранены, кожны трэці — паранены цяжка. Яшчэ ў час вайны 50 тысяч з іх памерла ад ран.[8]

Электронная яўрэйская энцыклопедыя падае наступную статыстыку ўдзелу яўрэяў у войску саюзнікаў:

Краіна Колькасць яўрэяў у войску, тыс. чалавек
Аўстралія і Новая Зеландыя3
Бельгія7
Велікабрытанія62
Нідэрланды7
Грэцыя13
Канада16
Палесцінскія яўрэі ў брытанскім войску35
Польшча140
СССР500
ЗША550
Францыя46
Чэхаславакія8
Паўднёвая Афрыка10
Усяго1397

Гэтая статыстыка не ўлічвае партызан і падпольщчыкаў на акупіраваных нацыстамі тэрыторыях.

Яўрэі акупіраваных краін Еўропы

На тэрыторыі акупіраваных Трэцім рэйхам краін Еўропы і акупіраванай часткі тэрыторыі СССР яўрэі падлягалі сістэматычнаму пераследу і знішчэнню па нацыянальных прыкметах. Частка з іх змагалася ў шэрагах узброеных сіл да акупацыі, а потым удзельнічала ў супраціве ў падполлі і партызанах.

Яўрэі ў Трэцім рэйху і саюзных яму краінах

У Германіі яўрэі падлягалі пераследу яшчэ з 1933 года. Пасля аншлюсу Аўстрыі и Чэхаславакіі пераследы пачаліся і там. Яўрэі на тэрыторыях, падкантрольных нямецкім нацыстам, былі амаль поўнасцю вынішчаны.

Зноскі

  1. Артыкул «Сопротивление антинацистское» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
  2. «Holocaust», Энциклопедия Британника
  3. The Trial of German Major War Criminals. Sitting at Nuremberg, Germany. December 3 to December 14, 1945. Twentieth Day: Friday, 14th December, 1945 (Part 5 of 9) Архівавана 23 чэрвеня 2007., The Nizkor Projec
  4. Приговор Международного военного трибунала (нявызн.). — «По его [Кальтенбруннера] указаниям было убито приблизительно 6 миллионов евреев, из которых 2 миллиона были убиты эйнзатцгруппами’ и другими частями полиции безопасности»  Праверана 6 ліпеня 2010.
  5. Холокост
  6. 1 2 Еврейские военнопленные и солдаты во Второй мировой войне (нявызн.). Еврейское агентство. Праверана 19 кастрычніка 2009.
  7. 1 2 Маляр И. И.. Вклад евреев в победу над нацизмом (нявызн.) (недаступная спасылка). Курс «Катастрофа европейского еврейства». Открытый университет Израиля. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2011. Праверана 19 лютага 2010.
  8. Шапиро Г., Авербух С. Л. Очерки еврейского героизма. — 1997. — С. 462. — ISBN 9785770766431.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Другая сусветная вайна
Катэгорыя·Гісторыя яўрэйскага народа
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі