wd wp Пошук:

Яўген Піліпавіч Карашкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карашкоў. Яўген Піліпавіч Карашкоў (нар. 4 чэрвеня 1954, в. Пустошка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі інжынер, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Біяграфія

Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут, інжынер-механік.

Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам фізкультуры і працы Спрындаўскай васьмігадовай школы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Працаваў майстрам механазборачнага цэха № 1, намеснікам начальніка цэха па вытворчасці Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік» імя XXV з’езда КПСС. Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў намеснікам начальніка, начальнікам механазборачнага цэха № 3 Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік» імя XXV з’езда КПСС, начальнікам цэха эксплуатацыі тэхналагічнай аснасткі, начальнікам інструментальнага аддзела, намеснікам галоўнага інжынера, намеснікам галоўнага інжынера па станкаінструментальнай вытворчасці, намеснікам генеральнага дырэктара па інфармацыйнай і кадравай рабоце рэспубліканскага ўнітарнага прамысловага прадпрыемства «Барысаўскі завод „Аўтагідраўзмацняльнік“».

Намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце адкрытага акцыянернага таварыства «Барысаўскі завод „Аўтагідраўзмацняльнік“».

Выбіраўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання, Барысаўскага гарадскога і Барысаўскага раённага Саветаў дэпутатаў адпаведна 23-га і 25-га скліканняў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За працоўную доблесць», «Генерал Харазія Х. Л.», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, ганаровымі граматамі Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці, Мінскага аблвыканкама, Мінаўтасельгасмаша СССР і ЦК прафсаюза[2].

Зноскі

  1. Карашкоў Яўгеній Піліпавіч Архівавана 18 жніўня 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Барысаўскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Дэпутаты Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Інжынеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 23-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»