wd wp Пошук:

Яўген Мікалаевіч Ворсін

Яўге́н Мікала́евіч Во́рсін (руск.: Евгений Николаевич Ворсин; нар. 1948, Ульянаўск, РСФСР, СССР) — беларускі хакеіст і трэнер, спартыўны функцыянер.

Біяграфія

Гуляў у хакей з мячом за ўльянаўскі клуб «Волга», працаваў вучнем слесара на машынабудаўнічым заводзе Ульянаўску, слесарам будаўніча-мантажнага ўпраўлення ў Апатытах. Адслужыўшы ў войску, скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізкультуры[1] (1971).

Выступаў за хакейныя клубы «СКІФ Мінск» у чэмпіянаце БССР і «Тарпеда Мінск» у другой лізе чэмпіянату СССР.

Працаваў старшым трэнерам у аддзеле футбола Спорткамітэта БССР, загадчыкам спортупраўлення Міністэрства адукацыі Беларусі. У 1999—2003 гадах — міністр спорту і турызму Беларусі[2]. Пасля — у структурах СНД і ЕўрАзЭС, намеснік генеральнага сакратара ЕўрАзЭС[3] у Маскве.

18 сакавіка 2010 быў абраны старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі[3]. Падчас знаходжання Ворсіна на пасадзе ФХРБ дабілася ад арганізатараў чэмпіянату свету-2013 у Швецыі забароны выкарыстання на трыбунах бел-чырвона-белых сцягоў[4], сам кіраўнік федэрацыі назваў заўзятараў, якія прынеслі сцяг на матч, «неадэкватнымі»[5]. Таксама ў 2013 годзе быў прыняты падпісаны Ворсіным новы рэгламент чэмпіянату Беларусі па хакеі, якім хакеістам было забаронена карыстацца беларускай мовай на спартыўнай форме[6][7].

З’яўляўся кіраўніком Дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай-2014[8].

Узнагароды

Зноскі

  1. Віталь Гарбузаў. Яўген Ворсін: «Я сёння не той, што ўчора» // Народная Воля. — 22 сакавіка 2010. — № 44-45, 3174-3175.
  2. 1 2 Ворсин Евгений Николаевич(руск.) . Пресс-досье. Информационно-образовательный портал Bymedia.net. Праверана 27 жніўня 2014.(недаступная спасылка)
  3. 1 2 Яўген Ворсін абраны старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі (нявызн.). Наша Ніва (18 сакавіка 2014). Праверана 27 жніўня 2014.
  4. Афіцыйна: Бел-чырвоны сцяг пад забаронай на шведскай арэне (нявызн.). Палітыка. Радыё «Свабода» (4 мая 2013). Праверана 27 жніўня 2014.
  5. Яўген Валошын. Ворсін: Людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі проста неадэкватныя (нявызн.). Еўрарадыё (4 мая 2013). — Яны стаялі і незразумела што крычалі. І якія дзеянні ў іх выклікалі захапленне — незразумела. Проста неадэкватныя людзі. Я не лічу, што гэта заўзятары, мяркую, што ніхто на іх увагі не звяртаў.. Праверана 27 жніўня 2014.
  6. Алесь Ляўчук. На чэмпіянаце Беларусі па хакеі забаранілі пісаць па-беларуску (нявызн.). Белсат (4 верасня 2013). Праверана 27 жніўня 2014.(недаступная спасылка)
  7. Яўген Валошын. Яўген Ворсін пра беларускую мову: Дык што, мы на ўсіх павінны арыентавацца? (нявызн.). Еўрарадыё (4 верасня 2013). Праверана 27 жніўня 2014.
  8. Яўген Ворсін: Правядзенне ЧС па хакеі абышлося ў 8-10 мільёнаў еўра (нявызн.). Людзі. Радыё «Свабода» (27 мая 2014). Праверана 27 жніўня 2014.
  9. Владимир Бережков. Новым председателем Федерации хоккея может стать Евгений Ворсин(руск.)  (недаступная спасылка). Хоккей. Прессбол (24 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 27 жніўня 2014.
  10. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2014 г. № 429 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 17 студзеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хакеісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Міністры спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Хакейныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Ульянаўску
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старшыні Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь