wd wp Пошук:

Яўген Вячаслававіч Абаленскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абаленскі. Яўген Вячаслававіч Абаленскі (30 сакавіка 1973, Салігорск) — беларускі палітык і электрык. Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.

Біяграфія

Нарадзіўся 30 сакавіка 1973 года ў г. Салігорску. Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці інжынер-электрык; Маскоўскі дзяржаўны адкрыты ўніверсітет па спецыяльнасці горны інжынер-электрык; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.

Працаваў электраслесарам (слесарам) дзяжурным па рамонце абсталявання, майстрам змены, намеснікам начальніка ўчастка пад’ёму № 2 Чацвёртага рудаўпраўлення рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларуськалій» у г. Салігорску.

З’яўляўся дэпутатам Салігорскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага склікання, намеснікам старшыні Салігорскага раённага Савета дэпутатаў, дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання ад Салігорскай гарадской выбарчай акругі № 68.

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

  1. 1 2 3 https://web.archive.org/web/20160202202006/http://house.gov.by/index.php/,5525,18255,,,0,,,0.html
  2. http://house.gov.by/index.php/,5525,18255,,,0,,,0.html
  3. http://house.gov.by/index.php/,5489,33879,,,0,,,0.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Дэпутаты Салігорскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 24-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Інжынеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорску
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Салігорскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 сакавіка