wd wp Пошук:

Яўген Барысавіч Рэйн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рэйн (значэнні).

Яўген Барысавіч Рэйн (29 снежня 1935 г., Ленінград) — рускі паэт і празаік.

Біяграфія

Нарадзіўся 29 снежня 1935 года ў яўрэйскай сям’і архітэктара Барыса Рыгоравіча Рэйна, родам з Харкава, і выкладчыцы нямецкай мовы і літаратуры Марыі Айзекаўны Зісканд, родам з Екацярынаслава. Бацька загінуў на фронце ў 1944 годзе пад Нарвай.

У 1943 годзе Яўген з маці вярнуліся з эвакуацыі ў Маскву, дзе жылі сваякі бацькі, затым у Ленінград. Скончыў Ленінградскі тэхналагічны інстытут, Вышэйшыя сцэнарныя курсы; аўтар сцэнарыяў звыш 20 дакументальных фільмаў (у тым ліку «Чукакала»). Працаваў у геалагічных партыях на Далёкім Усходзе, на ленінградскіх заводах.

У 60-я гады ўваходзіў у кола так званых «ахматаўскіх сірот» (разам з Іосіфам Бродскім, Дзмітрыем Бобышавым, Анатолем Найманам).

Пражываў у талстоўскім доме, дзе і адбываліся сустрэчы Г. А. Ахматавай з «ахматаўскімі сіротамі». У 1971 годзе пераехаў у Маскву.

У 1979 г. — удзельнік альманаха «Метропаль». Вершы Рэйна распаўсюджваліся ў самвыдаце, частка іх друкавалася ў часопісе «Сінтаксіс». Першая кніга — у 1984 г. («Імёны мастоў», з моцным цэнзурных умяшаннем).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (1996), лаўрэат Пушкінскай прэміі Расіі, лаўрэат Царскасельскай мастацкай прэміі (1997). У 1987 годзе паэт прыняты ў Саюз пісьменнікаў.

У цяперашні час выкладае на кафедры літаратурнага творчасці ў Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага. Жыве ў Маскве.

Зноскі

  1. Yevgeny Rein // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1935 годзе
Выпускнікі Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Нарадзіліся 29 снежня
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Асобы
Рускамоўныя паэты
Пісьменнікі Расіі
Рускамоўныя пісьменнікі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Паэты Расіі