wd wp Пошук:

Яўген Аркадзьевіч Чканікаў

Яўге́н Арка́дзьевіч Чка́нікаў (нар. 5 сакавіка 1932, Смаленская вобласць) — адвакат, міністр юстыцыі БССР (1984—1986).

Біяграфія

Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут (1953).

Нарадзіўся ў сям’і ваеннаслужачага. У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з маці быў у эвакуацыі ў Тамбоўскай вобласці. Пасля вайны разам з бацькамі пераехаў у Мінск, дзе ён скончыў школу і ў 1949 годзе паступіў у Мінскі юрыдычны інстытут. Пасля заканчэння інстытута працаваў ва ўпраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама: рэвізор судовага аддзела Упраўлення Міністэрства юстыцыі БССР па Віцебскай вобласці, член Судовай калегіі па грамадзянскіх справах Віцебскага абласнога суда, член Судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда, старшы народны суддзя Першамайскага раёна г. Віцебска, намеснік старшыні Віцебскага абласнога Суда.

З сакавіка 1971 па чэрвень 1976 на пасадзе Старшыні Віцебскага абласнога Суда[1], пасля працаваў загадчыкам аддзела адміністрацыйных і гандлёва-фінансавых органаў Віцебскага абкама КПБ.

З 1981 па 1984 год — намеснік Міністра юстыцыі БССР, з 1984 па 1986 год — Міністр юстыцыі БССР[2].

У 1986 годзе прыняты ў члены Мінскай абласной калегіі адвакатаў, працаваў адвакатам Мінскай абласной юрыдычнай кансультацыі.

З 1986 года — намеснік Старшыні прэзідыума Мінскай абласной калегіі адвакатаў.

З 1999 па сакавік 2002 года — Старшыня прэзідыума Мінскай абласной калегіі адвакатаў.

Зноскі

  1. Руководство Витебской области.
  2. История в лицах(руск.)  (недаступная спасылка) (2-2009). — Юстиция Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цёмкінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 сакавіка
Катэгорыя·Міністры юстыцыі БССР