wd wp Пошук:

Яўген Іванавіч Постнікаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яўген Постнікаў (нар. 16 красавіка 1986, Стары Аскол) — расійскі і казахстанскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Казахстана (2018—2019).

Клубная кар’ера

Гуляў у Расіі і Латвіі. Улетку 2011 у складзе «Вэнтспілса» удзельнічаў у матчах Лігі Еўропы супраць салігорскага «Шахцёра», быў заўважаны і на наступны год перайшоў у салігорскі клуб, дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам.

Па заканчэнні сезону 2013 (у якім дапамог салігорцам здабыць чарговае срэбра) адправіўся на прагляд у казахстанскі «Іртыш», які па выніках прагляду прапанаваў кантракт[3]. Але бакі не змаглі дамовіцца і ў лютым 2014 Яўген апынуўся ў лагеры іншага казахстанскага клуба — «Астаны»[4].

У сакавіку 2013 падпісаў з «Астаной» кантракт, адначасова прыняўшы грамадзянства Казахстана[5]. У сярэдзіне сезону 2014 замацаваўся ў асноўным складзе сталічнай каманды і дапамог ёй стаць чэмпіёнам Казахстана. У 2015 годзе, выступаючы за «Астану» ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, забіў вырашальны гол у браму фінскага ХІКа, дзякуючы чаму казахстанскі клуб атрымаў перамогу (4:3) і ў далейшым здолеў упершыню ў гісторыі выйсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

У жніўні 2016 года падоўжыў кантракт з «Астаной» і адразу адправіўся ў арэнду ў «Вэнтспілс». У пачатку 2017 года вярнуўся ў казахстанскі клуб і зноў атрымаў месца ў аснове. У лютым 2021 года пакінуў «Астану» і вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера

Пасля прыняцця грамадзянства Казахстана атрымаў магчымасць выступаць за нацыянальную зборную Казахстана, у складзе якой дэбютаваў 23 сакавіка 2018 года ў таварыскім матчы супраць Венгрыі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Evgeni Postnikov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yevgeny Postnikov // FBref.com
  3. «Иртыш» предложил контракт Постникову
  4. Евгений Постников покинул «Иртыш» и отправился на просмотр в «Астану»
  5. Экс-защитник «Шахтера» перешел в «Астану» и принял казахстанское гражданство
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Старым Асколе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Даўгава Даўгаўпілс
Катэгорыя·Ігракі ФК Астана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-ЗІЛ
Катэгорыя·Футбалісты Казахстана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Масква
Катэгорыя·Ігракі зборнай Казахстана па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Вэнтспілс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург-Аскол