wd wp Пошук:

Яўген Іванавіч Іванчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іванчанка. Яўген Іванавіч Іва́нчанка (27 чэрвеня 1943, г. Глазаў, Удмурція) — беларускі плывец, педагог, спецыяліст у вобласці тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Доктар педагагічных навук (1993), прафесар (1994). Заслужаны трэнер БССР (1976), СССР (1981).

Біяграфія

Чэмпіён і рэкардсмен Беларусі 19611963 па плаванні. Скончыў у 1966 годзе Беларускі інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт». У 19661967 гадах трэнер Спартыўнага клуб Арміі Беларускай ваеннай акругі. У 19671974 гадах выкладаў у Беларускім інстытуце фізічнай культуры. У 1973 годзе скончыў аспірантуру Дзяржаўнага цэнтральнага інстытута фізічнай культуры ў Маскве. У 19751984 гадах трэнер зборнай каманды СССР па плаванні. З 1989 года ў Акадэміі фізічнага выхавання і спорту. У 19952003 гадах першы прарэктар.

Творчасць

Аўтар навучальных і метадычных дапаможнікаў, у т.л. «Плаванне ў комплексе ГПА» (1976, з Г. Э. Васілеўскім), «Навука пра спартыўнае плаванне» (1993), «Тэорыя і практыка спорту» (ч. 1—З, 19961997).

Займаецца літаратурнай творчасцю, піша артыкулы, нарысы, апавяданні, аповесці.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Майстры спорту СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры БССР
Катэгорыя·Плыўцы Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары педагагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глазаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУФК
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры СССР
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»