wd wp Пошук:

Яша Хейфец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хейфец. Яша Хейфец (поўнае імя Іосіф Рувімавіч Хейфец, 20 студзеня (2 лютага) 1901, Вільня — 16 кастрычніка 1987, Лос-Анджэлес) — амерыканскі скрыпач
і педагог яўрэйскага паходжання. Лічыцца адным з найвялікшых скрыпачоў XX стагоддзя.

Біяграфія

Нарадзіўся 2 лютага 1901 года ў Вільні ў сям’і выкладчыка музыкі Рувіна Эліевіча Хейфеца і Хаі Ізраілеўны Шарфштэйн. Пачаў вучыцца гульні на скрыпцы ў трохгадовым узросце і неўзабаве праславіўся вундэркіндам. Першым выкладчыкам быў вядомы віленскі педагог Эліяс (Ілля Давідавіч) Малкін (1866—1953). У шасцігадовым узросце ўпершыню прыняў удзел у публічным канцэрце, дзе выканаў Канцэрт Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі.

У 1910 годзе пачаў вучыцца ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі. У 1913 наведаў падчас гастроляў па Еўропе Швецыю і Германію, дзе пазнаёміўся з Фрыцам Крайслерам.

У 1917 годзе ўпершыню наведаў ЗША, дзе выступіў 17 кастрычніка ў Карнегі-холе. Хейфец застаўся ў ЗША і ў 1925 годзе атрымаў амерыканскае грамадзянства. 7 лістапада 1917 года ўпершыню вырабіў запіс сваёй гульні ў камерцыйных мэтах. Падчас Другой сусветнай вайны часта выступаў перад салдатамі на фронце, каб падняць іх баявы дух.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116650761 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Хейфец Яша // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 11 кастрычніка 2019.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116650761 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. https://www.francemusique.fr/personne/jascha-heifetz

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі 11 снежня
Катэгорыя·Памерлі 16 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Скрыпачы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Скрыпачы ЗША
Катэгорыя·Музычныя педагогі ЗША
Катэгорыя·Скрыпачы паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скрыпачы XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Памерлі 10 снежня