wd wp Пошук:

Яфім Мікіціч Раманенка

Яфім Мікіціч Раманенка (1898, в. Карма, Гомельскі павет, Расійская імперыя — 1971) — дырэктар БДІНГ у 1944—1949 гадах.

Біяграфія

З сям’і селяніна. Навучаўся ў духоўнай семінарыі Магілёва. Член ВКП(б) з 1919 года. У гады Грамадзянскай вайны ваяваў на Заходнім фронце. У перыяд змагання з басмачамі баў камісарам 98-га стралковага палка Туркменскага фронта. Пасля Грамадзянскай вайны працаваў выкладчыкам аб’яднанай беларускай ваеннай школы.

У 1932 годзе скончыў Планава-эканамічны інстытут і на працягу двух гадоў працаваў у Дзяржплане БССР. У 1934—1941 гады працаваў старэйшым выкладчыкам палітэканоміі і дэканам планавага факультэта БДІНГ.

У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў настаўнікам гісторыі ў адной з школ Саратаўскай вобласці, лектарам ЦК КПБ. У 1944—1949 гады дырэктар БДІНГ. Затым 10 гадоў займаўся выкладчыцкай працай (старэйшы выкладчык, загадчык кафедры) у інстытуце. У 1959 сышоў на пенсію, працягваючы працаваць выкладчыкам кафедры палітэканоміі.

Узнагароды

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэктары БДЭУ
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы