wd wp Пошук:

Ятраўскі сельсавет

Я́траўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Ятра.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Велікакосіцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна. 25 чэрвеня 2008 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Валеўскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: Жадунь, Заполле, Зарэчка, Калмацкаўшчына, Клёны, Концавічы, Кудавічы, Мілеўцы, Падбор’е, Парэчча, Ціхінка, Ятра.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 93 О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Карэліцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Навагрудскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2008 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе