wd wp Пошук:

Валеўскі сельсавет

Ва́леўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2007 г. вёска) Валеўка.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Валеўкаўскі сельсавет у складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна. 25 чэрвеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ятраўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Жадунь, Заполле, Зарэчка, Калмацкаўшчына, Клёны, Концавічы, Кудавічы, Мілеўцы, Падбор’е, Парэчча, Ціхінка, Ятра)[1].

Склад

У склад сельсавета ўваходзіць 27 населеных пунктаў (2018 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009
Багудзенкавёска51
Валеўкааграгарадок401
Жадуньвёска2
Залесаўцывёска46
Заполлевёска138
Зарэчкавёска6
Калмацкаўшчынавёска4
Катловавёска73
Клёнывёска74
Концавічывёска14
Косічывёска48
Кудавічывёска62
Лабачывёска40
Мілеўцывёска20
Навасадывёска141
Навасёлківёска24
Новыя Ганчарывёска44
Нязнанававёска102
Падбор'евёска38
Парэччавёска30
Радагошчавёска82
Старыя Ганчарывёска36
Тулічававёска65
Ціхінкавёска5
Чаромушківёска43
Ятравёска193
Ярошычывёска49

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1828 чалавек[2], з іх 94,1 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 2,2 % — палякі[3].

Насельніцтва, жыхароў: 1828 (2009 г.), 1479 (2017 г.), 1556 (2018 г.).

Арганізацыі і прадпрыемствы

Гандаль і сфера паслуг

Установы адукацыі

Установы аховы здароўя

Культура

Воінскія пахаванні

Славутасці

Зноскі

  1. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 93 О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Карэліцкага раёна
Катэгорыя·Валеўскі сельсавет