wd wp Пошук:

Ян Юзафавіч Галынскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галынскі. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Ян Юзафавіч Галынскі, або Іван Восіпавіч Галынскі (руск.: Иван Осипович Голынский, польск.: Jan Hołyński; 1746 — 1817) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў са старажытнага беларускага роду Галынскіх. Нарадзіўся ў сям’і мсціслаўскага войта Юзафа Галынскага і Петранэлы з Жукоўскіх. Меў брата Міхала.

Клімавіцкі павятовы маршалак у 1772—1775 і 1778—1781 гадах. У 1776—1778 гг., за часы маршалка Юдыцкага, ад імя шляхты губерні Ян Галынскі, разам з Янам Юзафовічам і Янам Жукоўскім ігралі важную ролю ў канфлікце паміж шляхтай і магілёўскім губернатарам М. Кахоўскім[ru], які жадаў падпарадкаваць сабе судаводства ў губерні. Сутыкненне прынцыпаў аўтарытарна-валявога кіравання і рэгіянальнага шляхецкага самакіравання скончылася (паводле рашэння Кацярыны II) заменай Кахоўскага на Пасека[ru].

Ян Галынскі не толькі хваліўся ўплывам на генерал-губернатарскую і губернатарскую ўладу, але і быў руплівым гаспадаром, што дазволіла яму набыць у Рыгора Пацёмкіна яго вялікую частку Крычаўскага староства і стаць латыфундыстам.

Маршалак дваранства Магілёўскага намесніцтва ў 1781—1789 гадах. Наступным магілёўскім намесніцкім маршалкам стаў яго брат Міхал Юзафавіч Галынскі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Галынскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1817 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Галынскія
Катэгорыя·Губернскія маршалкі магілёўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1746 годзе
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі клімавіцкія